Дом па вуліцы Карла Маркса, 30 (Бабруйск)

Бабруйск

Дом па вуліцы Карла Маркса, 30 — будынак у гістарычным цэнтры Бабруйска.

Славутасць
Дом па вуліцы Карла Маркса, 30
53°08′04″ пн. ш. 29°13′50″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1904 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000061шыфр 513Г000061
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Будынак (крайні справа) на паштоўцы пачатку XX ст.

Дакладная дата будаўніцтва былога жылога дома невядома. Паводле пісьмовых крыніц, да пачатку XX ст. гарадская забудова была пераважна драўлянай. Пасля спусташальнага пажару ў 1902 г., падчас якога згарэлі каля 1000 жылых дамоў і рынак, было прынята рашэнне будаваць толькі мураваныя дамы. Такім чынам, дом № 30 быў пабудаваны пасля пажару 1902 г., па некаторых неправераных звестках у 1904 г. Па плану Бабруйска 1914 г. будынак размяшчаўся ў цэнтральнай частцы горада, на Слуцкім фарштаце ў 76-м квартале па вул. Скобелеўскай. У муроўцы сцен дома цэгла мае кляймо «Розенбергъ». Паводле архіўных звестак, у Бабруйску існавала цагельня Гіршы Ёселева Разенберга. Несумненна, цэгла для будаўніцтва дома была набыта на гэтым заводзе. На паштоўцы з відам вул. Скобелеўскай, дзе паказана перспектыва вуліцы з трохпавярховай гасцініцай Незабытоўскага на пярэднім плане, побач з якой бачны невялікі фрагмент дома № 30, галоўны фасад якога быў атынкаваны. Вуглавая частка аформлена прысценным порцікам, завершаным развітым карнізам і прамавугольным атыкам. Прамавугольныя аконныя праёмы абрамлены ліштвамі і дэкарыраваны прамымі сандрыкамі. Выява не вельмі выразная, таму немагчыма разглядзець, ці існаваў ляпны дэкор. Участак з домам ад вуліцы быў адгароджаны, падобна, металічнай агароджай на мураваных слупах. Можна меркаваць, што дом уяўляў сабой гарадскі асабняк. У перыяд пасляваеннага аднаўлення г. Бабруйска паводле генплана, распрацаванага ў 1949 г., асабняк захоўваўся. На генплане паказаны як капітальны будынак грамадскага прызначэння.

Архітэктура правіць

У наш час дом з’яўляецца аднапавярховай Г-падобнай у плане пабудовай з невялікім паўкруглым выступам на дваровым фасадзе. Пад часткай будынка маецца падвал. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Цэнтральная частка з галоўным уваходам вылучана неглыбокім рызалітам. Завяршэнне рызаліта і дэкор страчаны. Аконныя праёмы прамавугольныя, ліштвы страчаны, захаваліся толькі падаконныя карнізы і філёнгі са слядамі ад балясін. Бакавыя часткі дома акцэнтаваны двухкалоннымі прысценнымі порцікамі. Існаваўшыя над імі прамыя атыкі страчаны. Аконныя праёмы, фланкіраваныя паўкалонамі, дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі з трохвугольнымі сандрыкамі на дэкаратыўных ляпных кранштэйнах. На тарцовых і дваровым фасадах захавалася падаконная цяга з сухарыкамі. Завершаны фасад прафіляваным карнізам.

Спасылкі правіць