Дом па вуліцы Леніна, 6 і 8 (Мінск)

Мінск

Дом па вуліцы Леніна, 6 і 8 — жылы дом у Мінску, уваходзіць у ансамбль забудовы вуліцы Леніна. Пабудаваны ў 1947—1954 гг. з цэглы па праекце архітэктара Г. Заборскага, які жыў у гэтым доме, пра што сведчыць мемарыяльная дошка.

Славутасць
Дом па вуліцы Леніна, 6 і 8
53°54′04″ пн. ш. 27°33′28″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Архітэктар Георгій Уладзіміравіч Заборскі
Будаўніцтва 19471954 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000097шыфр 712Г000097
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Уваход у краму

Вырашаны ідэнтычна дамам 3, 4, 5. Пяціпавярховы будынак завершаны развітымі карнізамі на фігурных кранштэйнах, накрыты вальмавымі дахамі, якія падкрэслены дэкаратыўным парапетам-балюстрадай. Першы паверх, дзе размешчаны прадпрыемствы гандлю і бытавога абслугоўвання, вырашаны ў выглядзе аркатурнай каланады з ружова-шэрага граніту. У пралётах паміж калонамі — вялікія арачныя аконныя праёмы. Сцены верхніх жылых паверхаў абліцаваны тэракотавай пліткай. 2-і і 3-і паверхі падзелены развітай гарызантальнай цягай з фрызам з буйных тэракотавых плітак, аздобленых раслінным арнаментам. 3-і і 4-ы паверхі аформлены навяснымі балконамі і ордарным дэкорам.

Злучаны з домам № 4 дадатковым аб’ёмам з арачным праездам. Верхнія паверхі дадатковых аб’ёмаў заглыблены і завершаны трохвугольнымі шчытамі з дэкаратыўнымі вазамі. На іх фасадных плоскасцях багаты ляпны дэкор.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць