Дом па Першамайскай вуліцы, 42 (Магілёў)

Дом па вуліцы Першамайскай, 42 — будынак у Магілёве, размешчаны на заходнім баку плошчы Леніна, на скрыжаванні вул. Першамайскай і праспекта Міру (дом № 20). У простанароддзі гэты дом традыцыйна называюць «Дом 90»[1].

Славутасць
Дом па вуліцы Першамайскай, 42
53°54′33″ пн. ш. 30°20′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктар Аляксандр Воінаў, Авель Брэгман
Будаўніцтва 19381940 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000039шыфр 513Г000039
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Па генеральным плане ў сувязі з рашэннем аб пераносе сталіцы БССР з Мінска ў Магілёў у 1938 г. адміністрацыйна-грамадскім цэнтрам горада павінна была стаць плошча імя Леніна, размешчаная на перасячэнні асноўных дыяметраў — вул. Першамайскай і запраектаванага праспекта Міру[1].

Дом пабудаваны ў 19381940 гадах з цэглы паводле праекта архітэктараў А. П. Воінава і А. Брэгмана[2]. Паводле іншых звестак — па праекце архітэктараў В. Батоевай і В. Мураўёва. Прызначаўся для пражывання служачых розных камісарыятаў і іх сем’яў і меў палепшаную планіроўку[1].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў пашкоджаны. Адбудаваны ў 1950 г. і выкарыстоўваўся як жылы з камунальнымі кватэрамі[1].

У 1970-я гг. праведзена рэканструкцыя (арх. У. Д. Маркаў)[3], надбудаваны сёмы паверх[1].

Пры капітальным рамонце і рэканструкцыі 2000—2003 гг. планіроўка ўсіх паверхаў была значна зменена. Цяпер дом выкарыстоўваецца як жылы са шматлікімі крамамі на першым паверсе[1].

Архітэктура правіць

Дом 5-павярховы з 7-павярховым вуглавым аб’ёмам. Вылучаецца манументальнасцю, цэласнасцю аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Пластыку фасадаў ствараюць глыбокія балконы-лоджыі. У дэкаратыўным вырашэнні фасадаў выкарыстаны плоскія лапаткі, паміж імі прамавугольныя аконныя праёмы. У аснову планіровачнай структуры пакладзена 2-кватэрная секцыя з 4-5-пакаёвых кватэр.

Мемарыяльныя дошкі правіць

Зноскі

  1. а б в г д е kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 13 студзеня 2022.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  3. Марков Владимир Дмитриевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. Памяць у бронзе і граніце Архівавана 21 красавіка 2019.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць