Дом па вуліцы Суворава, 34/23 (Віцебск)
3-і камунальны дом — жылы дом у Віцебску, размешчаны на Узгорскай слабадзе, на рагу вуліц Суворава (№ 34) і Савецкай (№ 23).
Славутасць | |
Дом па вуліцы Суворава, 34/23 | |
---|---|
![]() Фасад па Савецкай вуліцы | |
55°11′58″ пн. ш. 30°12′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] |
Архітэктар | Васіль Георгіевіч Вукалаў |
Будаўніцтва | 1927—1932 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Пабудаваны ў 1927—1932 гадах з цэглы і дрэва па праекце Васіля Вукалава.
АрхітэктураПравіць
Чатырохпавярховы П-падобны ў плане будынак. Камунальны дом прызначаўся для маласямейных і адзінокіх. Складаецца з 6 двухкватэрных секцый з лесвічнымі клеткамі і адной секцыі з калідорнай планіроўкай. Кватэры маюць па 3 і 4 пакоі, плошча якіх ад 10 да 24 м², кухню плошчай ад 7 да 10 м², санітарны вузел. У секцыі з калідорнай планіроўкай на кожным паверсе 11 жылых пакояў, 2 агульныя кухні, умывальні, пакой для заняткаў і адпачынку. У цокальным паверсе камунальна-бытавыя памяшканні. У працэсе эксплуатацыі дома праведзена некалькі рэканструкцый кватэр, якія закранулі ўнутраную планіроўку. Архітэктурнае аблічча будынка стрыманае, без дэкаратыўных дэталей. Выразнасць фасадаў дасягаецца рытмічнай групоўкай акон, падзеленых вертыкальным чляненнем паўлоджый, заглыбленых на таўшчыню сцен.
ЛітаратураПравіць
- 22. Забудова вуліцы Суворава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Суворава, 34/23 (Віцебск)