Дом прафесаў (лац.: domus professa) — установа ордэна езуітаў, якая аб'ядноўвае членаў ордэна, што далі 4 манаскія зарокі (шлюбы). Не меў сталага фундушу, утрымліваўся з дапамогай міласціны. Прафесы выконвалі душпастырскія абавязкі, займаліся місіянерствам і навуковымі заняткамі. Навучанне ў Доме прафесаў, у адрозненне ад іншых езуіцкіх устаноў, не праводзілася. Звычайна ў Доме прафесаў меў рэзідэнцыю галава правінцыі ордэна езуітаў.

Глава Літоўскай правінцыі з 1604 года меў рэзідэнцыю ў Доме прафесаў пры касцёле Св. Казіміра ў Вільні і з 1608 года пры касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Варшаве.

Спасылкі правіць

  • Дом прафесаў на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  • DOM PROFESÓW на сайце Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy