Дональд II (кароль Шатландыі)

кароль Шатландыі (889—900)

Дональд II Вар'ят (шатл. гэл.: Domnall mac Chòiseim, Domnall Dásachtach, англ.: Donald II, Donald II the Madman, памёр у 900) — кароль Альбы (Шатландыі) з 889, сын караля Канстанціна I. Сваю мянушку «Вар'ят» (Dásachtach) Дональд атрымаў у «Прароцтве Берхана», але прычына яе ўзнікнення не вядомая.

Дональд II
шатл. гэл.: Dòmhnall mac Chòiseim,
англ.: Donald II
Дональд II, кароль Шатландыі
Дональд II, кароль Шатландыі
кароль Альбы (Шатландыі)
889 — 900
Папярэднік Гірык і Эахейд
Пераемнік Канстанцін II
кароль піктаў
889 — 900
Папярэднік Гірык і Эахейд
Пераемнік тытул знік
Нараджэнне 862
Смерць 900(0900)
Месца пахавання
Род Мак-Альпіны
Бацька Канстанцін I
Дзеці Малькальм I
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Дональд стаў каралём Альбы (Шатландыі) пасля смерці або звяржэнне Гірыка (Giric mac Dúngail). Дата яго ўзыходжання на прастол дакладна невядомая, але звычайна за яе прымаецца 889 год. Падчас кіравання Дональда вікінгі працягвалі рабаваць Шатландыю. Ён спачатку перамог іх у бітве пры Інісібсаліяне, але затым быў разбіты і загінуў пры Данатары.

Хроніка Каралёў Альбы паведамляе пра яго: «Дональд, сын Канстанціна, трымаў каралеўства на працягу 11 гадоў [889-900]».

Дональд быў апошнім кіраўніком, якога згадваюць з тытулам «кароль піктаў».

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  • SCOTLAND, KINGS (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 19 кастрычніка 2011.