Доня-Горыцкі ўніверсітэт
Доня-Горыцкі ўніверсітэт (сербск.: Univerzitet Donja Gorica) — чарнагорская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Падгорыца.
Доня-Горыцкі ўніверсітэт | |
---|---|
сербск.: Univerzitet Donja Gorica | |
Арыгінальная назва | сербск.: Univerzitet Donja Gorica |
Міжнародная назва | англ.: University of Donja Gorica |
Заснаваны | 2007 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Падгорыца |
Сайт | udg.edu.me |
Агульная характарыстыка
правіцьУніверсітэт размешчаны ў Доня-Горыцы, прыгарадзе Падгорыцы. Універсітэт быў створаны ў 2007 годзе як другі прыватны ўніверсітэт у Чарнагорыі. Яго будынак займае плошчу 16 700 м² і ў цяперашні час уяўляе сабой найбуйнейшы прыватны аб’ект у краіне.
Структура
правіць- Факультэт міжнароднай эканомікі, фінансаў і бізнесу
- Факультэт прававых навук
- Факультэт інфармацыйных сістэм і тэхналогій
- Факультэт гуманітарных навук
- факультэт мастацтваў
- Політэхнічны факультэт
- Факультэт спартыўнага менеджменту
- Факультэт харчовых тэхналогій, бяспекі харчовых прадуктаў і экалогіі
- Факультэт дызайну і мультымедыя
- Факультэт культуры і турызму
- Факультэт прыкладных навук
- Факультэт міжнароднага гасцінічнага менеджменту
- Факультэт англійскай мовы і літаратуры
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх