Доўгаўскі сельсавет (Салігорскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

До́ўгаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Доўгае.

Доўгаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Доўгае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 333
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мазуршчынскага сельсавета[1]. 11 кастрычніка 1961 года ў склад Даманавіцкага сельсавета перададзена вёска Ананчыцы[2]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Яскавіцкага сельсавета з вёскамі Вялікі Лес, Морач, Яскавічы[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 2359 чалавек[4], з іх 97,4 % — беларусы, 1,9 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 2333 чалавекі[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 кастрычніка 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.