Доўгаўскі сельсавет (Клічаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

До́ўгаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Доўгае.

Доўгаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клічаўскі раён
Уключае 34 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Доўгае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 831
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Доўгаўскі (Даўжанскі) сельсавет у складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубенскага сельсавета[1], 21 кастрычніка 1960 года — тэрыторыя скасаванага Ядрына-Слабадскога сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Ганчанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксандраўка, Малінне, Свёкрава і Сіманаўка)[3]. 28 верасня 2015 года ў склад сельсавета з Патоцкага сельсавета перададзена вёска Жалезная Баравіна[4], 13 красавіка 2018 года — перададзены 11 населеных пунктаў (пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Вонічы, Гонча, Драні, Мяжное, Падгор’е, Падстружжа, Рагі, Развадава і Тачышча)[5].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 875 чалавек[6], з іх 93,7 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 831 чалавек[8].

Склад правіць

У склад сельсавета ўваходзяць 34 населеныя пункты:

Назва Статус
Аляксандраўка вёска
Бабоўка вёска
Брусы вёска
Брылёўка вёска
Веснік вёска
Вішнёўка вёска
Вонічы вёска
Ганчанскі пасёлак
Гонча вёска
Гулы вёска
Даўжанка вёска
Доўгае аграгарадок
Драні вёска
Дубно вёска
Жалезная Баравіна вёска
Загацце вёска
Закупленне вёска
Залічынка вёска
Звальня вёска
Калічонка вёска
Малінне вёска
Мілое пасёлак
Мяжное вёска
Новая Слабодка вёска
Падгор’е вёска
Падстружжа вёска
Рагі вёска
Развадава вёска
Свёкрава вёска
Сіманаўка вёска
Тачышча вёска
Церахаў Бор вёска
Ядраная Слабада вёска
Ялоўка вёска

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 сентября 2015 г. № 13-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области Архівавана 15 чэрвеня 2020.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.