Доўгія заручыны
«Доўгія заручыны» (фр.: Un long dimanche de fiançailles) — мастацкі фільм 2004 года рэжысёра Жан-П’ера Жэнэ. Галоўную ролю выканала Адры Тату[11].
СюжэтПравіць
Першая сусветная вайна. Падчас бітвы на Соме пяцёра французскіх салдат трапляюць пад трыбунал па абвінавачванні ў наўмысным нанясенні сабе калецтваў з-за страху перад ранішняй атакай. Суд прыгаварвае ўсіх пецярых да смерці, і іх выкідваюць на нейтральную паласу паміж двюма лініямі фронту — каля аванпоста «Бінга ў прыцемках». Неўзабаве пачынаецца атака, і лёс усіх пецярых застаецца невядомым.
Манэк, адзін з пяцёх асуджаных на смерць салдат, яшчэ ў дзяцінстве звярнуў увагу на кульгавую дзяўчынку Мацільду. Неўзабаве дзевяцігадовая Мацільда і дзесяцігадовы Манэк сталі найлепшымі сябрамі. З гадамі сяброўства перарасло ў рамантычныя адносіны, і закаханыя ўжо не ўяўлялі жыцця адзін без аднаго. Манэк і Мацільда марылі ажаніцца, але вайна ўнесла свае карэктывы ў іх планы. Манэк быў вымушаны адправіцца ваяваць, але з вайны так і не вярнуўся.
Мацільда даведваецца пра трагічны лёс свайго абранніка, але не дае веры, што яе каханы памёр. Яе сэрца кажа ёй пра адваротнае. Пасля заканчэння вайны Мацільда пачынае сваё ўласнае расследаванне і крок за крокам выясняе, што ж на самай справе адбылося ў той злашчасны дзень у «Бінга ў прыцемках».
Акцёрскі складПравіць
- Адры Тату — Мацільда
- Гаспар Ульель — Манэк
- Дамінік Пінон — Сільвен, дзядзька Мацільды
- Шанталь Найвірт — Бенедыкт, цётка Мацільды
- Клавіс Карньяк — Бенуа Нотр-Дам
- Альбер Дзюпантэль — Селестэн «Муха»
- Дэні Лаван — Франсіс «Шэсць Су» Гіньяр
- Жан-П’ер Бекер — Эсперанца
- Дамінік Бетэнфельд — Анжэла Басіньяна
- Марыён Каціяр — Ціна Ламбардзі
- Джодзі Фостэр — Эладзі Горд
- Жан-П’ер Дарусен — капрал Бенджамін Горд
- Жэром Кірхер — Бастош
- Жулі Дэпардзьё — Веранік Пасаван
- Андрэ Дзюсалье — П’ер-Мары Руўер
- Цікі Альгада — Жэрмен Ліс
УзнагародыПравіць
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 17 кінаўзнагародамі і яшчэ 35 намінацыямі[12]. Сярод найбольш значных узнагарод 5 прэмій «Сезар».
ЗноскіПравіць
- ↑ http://www.kinokalender.com/film5017_mathilde-eine-grosse-liebe.html Праверана 27 снежня 2017.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 http://www.imdb.com/title/tt0344510/ Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 http://www.filmaffinity.com/es/film738255.html Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 http://www.metacritic.com/movie/a-very-long-engagement Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ http://www.filmaffinity.com/en/film738255.html Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 http://stopklatka.pl/film/bardzo-dlugie-zareczyny Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 7,6 europeanfilmawards.eu Праверана 4 жніўня 2021.
- ↑ 8,00 8,01 8,02 8,03 8,04 8,05 8,06 8,07 8,08 8,09 8,10 8,11 8,12 8,13 8,14 8,15 8,16 8,17 8,18 8,19 8,20 8,21 8,22 8,23 8,24 8,25 8,26 8,27 8,28 8,29 8,30 8,31 8,32 8,33 http://www.imdb.com/title/tt0344510/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ 9,00 9,01 9,02 9,03 9,04 9,05 9,06 9,07 9,08 9,09 9,10 9,11 9,12 9,13 9,14 9,15 9,16 9,17 9,18 9,19 9,20 9,21 9,22 9,23 9,24 9,25 9,26 9,27 9,28 9,29 9,30 ČSFD — 2001.
- ↑ 10,0 10,1 http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=verylongengagement.htm
- ↑ Un long dimanche de fiançailles (2004) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 снежня 2021.
- ↑ Un long dimanche de fiançailles — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 снежня 2021.
СпасылкіПравіць
- Доўгія заручыны на сайце «Internet Movie Database» (англ.)