Доўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

До́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Доўск.

Доўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Рагачоўскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Доўск
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 3 075
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Рагачоўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Серабранскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Кусочак, Новая Серабранка, Ракуціна, Свержань, Сіпораўка, Слабада, Старая Серабранка, Фёдараўка, Хмелянец і Юдзічы)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 16 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3075 чалавек[3], з іх 93,1 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,4 % — татары[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 99. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.) 
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

СпасылкіПравіць