Вялікія і сярэдніх памераў птушкі, маса 1—23 кг. Самцы большыя за самак. Апярэнне шчыльнае, разнастайнай афарбоўкі. Шыя сярэдняй даўжыні, тоўстая. Ногі моцныя, доўгія, трохпальцыя, з цвёрдымі мазолістымі падушачкамі. Хвост кароткі.
Сямейства ўключае ў сябе 26 відаў, разбітых на 11 родаў. Пашыраны ў стэпах і паўпустынях Еўразіі, Афрыкі і Аўстраліі. Ахоўваюцца, радводзяцца штучна.
Корм разнастайны, пераважна раслінны.
У шлюбны перыяд самцы такуюць. Гняздо на зямлі, нясуць 2—5 яец.
Зноскі
- ↑ Напісанне Драфіныя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.205
- Драфіныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Sibley, Charles G.; Jon E. Ahlquist (1990). Phylogeny and Classification of the Birds : A Study in Molecular Evolution. New Haven: Yale University Press. ISBN 0-300-04085-7.
- Knox, Alan G.; Martin Collinson, Andreas J. Helbig, David T. Parkin & George Sangster (October 2002). «Taxonomic recommendations for British birds». Ibis 144 (4): 707—710. DOI:10.1046/j.1474-919X.2002.00110.x.
- Ecology and conservation of Steppe-Land birds by Gerard Bota et al. International Symposium on Ecology and Conservation of Steppe-land birds. Lynx Edicions 2005. 343 pages. ISBN 84-87334-99-7