Драч, Дзярка́ч[1], Дзярга́ч (Crex crex) — птушка сямейства пастушковых атраду жураўлепадобных.

Драч

Гук Спевы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crex crex (Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Rallus crex
Арэал
выява

     Круглы год

     Месцы зімовак
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176277
NCBI  185586
EOL  1049298
FW  369010
Crex crex

Апісанне

правіць

Даўжыня цела 24—30 см, размах крылаў 41—53 см, маса 100—200 г. Афарбоўка светла-рыжая з цёмнымі стракацінамі. Дзюба кароткая, моцная. Крылы, асабліва ў палёце, іржавыя і кароткiя, дзюба светлая.

Маладыя больш карычневыя, без шэрага колеру на галаве. Птушаняты ў чорным пуху з шэрай дзюбай.

Бегае хутка. Вясной самец выдае вельмі рэзкія, моцныя, непрыемныя гукі (адсюль назва).

Пашырэнне

правіць

Пашыраны па ўсёй Еўропе, Заходняй Азіі. Жыве на вільготных травяністых лугах, у пасевах сельскагаспадарчых культур, на лясных высечках, агародах. У Беларусі звычайны пералётны від (народныя назвы дзяргач, дзяргун). Актыўны пераважна ўначы.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Корміцца насякомымі, смаўжамі, дажджавымі чарвямі, насеннем пустазелля і іншым. Зімуе ў Афрыцы і Міжземнамор’і. Увосені вельмі тлусты.

Гняздо ладзіць на зямлі (у месцы, у якім не выходзяць грунтавыя воды), пад купінай травы, прыкрытае зверху заламанымі сцёбламі, радзей унутры куста. Яно чашападобнае з сухой травы або асакі з прымессю моху ў аснове і знешняй частцы.

Яйкі (звычайна 8-12), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом або авальныя з крыху завостранымі канцамі (вельмі рэдка з аднолькавымі канцамі). Белыя з ружаватым, жаўтаватым альбо жоўта-зеленаватым або папяліста-блакітным адценнем. Плямы падвойныя: глыбокія папяліста-фіялетавыя, шэрыя або ружовыя, паверхневыя — іржава-карычневыя.

Значэнне для чалавека

правіць

Аб’ект палявання. Мяса вельмі смачнае, гатуецца падобна да перапёлкі, фазана.

Крыніцы

правіць
  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Crex pratensis

Літаратура

правіць