Дрозд-спявун

(Пасля перасылкі з Дрозд пеўчы)

Дрозд-спявун, пеўчы дрозд, дрозд-пявун[1] (Turdus philomelos) — невялікая пеўчая птушка з сямейства драздовых, жыве ў Еўропе, Малой Азіі і Сібіры.

Дрозд-спявун
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Turdus philomelos Brehm, 1831

Арэал
выява

     Месцы гняздоўяў      Круглы год

     Месцы зімовак
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  563604
NCBI  127946
EOL  1052742
FW  368612

Апісанне

правіць

Даўжыня яго цела — 210—250 мм, крыла — 113—122 мм, размах крылаў — 340—390 мм, маса — 55-100 г. Верх галавы, спіны і хваста шакаладна-карычневы, шараваты. Жывот белы, крыху вохрысты па баках. Грудзі жаўтлявыя, як і жывот з выразнымі цёмна бурымі стракацінамі. Падкрылле рудаватае. Палавы і сезонны дымарфізм адсутнічае. Маладыя пафарбаваны больш страката і цьмяна.

Песня дразда складаецца з свіставых флейтавых гукаў, якія паўтараюцца.

Пашырэнне

правіць

Арэал: Еўропа, Сібір да воз. Байкал і р. Лены, Малая Азія і Каўказ, поўнач Ірана. Інтрадуцыраваны ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. Арэал характарызуе дразда-спявуна як паўночную птушку. Ён актыўна засяляе паўночныя вобласці Скандынаўскага паўвострава, і шматлікі ва Усходнееўрапейскай лесатундры, пранікаючы нават у тундру. Дрозд-спявун актыўна рассяляліся на ўсход. Але ён адсутнічае ў Паўднёвай Еўропе, на астравах Міжземнага мора, хоць там прысутнічаюць прыдатныя для драздоў-спявуноў біятопы.

Пералётны, на поўдні арэала аселы. Месца зімовак: у Паўднёвай і Заходняй Еўропе, у Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе.

Біятоп: розныя тыпы дрэвастояў з падростам і адкрытымі месцамі як у лісцевых, так і хваёвых лясах, часцей краі вялікіх лясоў і непадалёку ад палян і высечак, кусты і дрэвы побач з лугамі, асабліва бярозы, букі, дубы, якія даюць цень і вільгаць, у апошнія гады займае дробныя ўчасткі лесапасадак у сельскагаспадарчых, прамысловых і урбанізаваных ландшафтах, кусты каля чыгункі і ўздоўж дарог, могілкі, паркі, нават у цэнтры гарадоў. У Цэнтральнай Еўропе гняздзіцца да вышыні 2200 м, у Фенаскандыі — да 1000 м над у.м. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Корміцца насякомымі, малюскамі, ягадамі.

Гняздо ладзіць у развілцы галінак або непадалёку ад ствала (на маладых дрэвах), часам у развілцы ніжніх галін высокіх ядлоўцаў, а таксама ў ліянах, на сценах, у ярах або на зямлі сярод густой расліннасці. Яно двухслойнае, як і ў іншых драздоў. Знешняя частка са сцёблаў сухой травы, лісця, моху і лішайнікаў (спарадычна з прымессю сухіх галінак у аснове). Унутраная частка з парахні, без высцілкі. Дыяметр 10-18 см.

 
Яйкі Turdus philomelos

Яйкі (звычайна 4-5, часам 2-7) пераважна з даволі завостраным вузейшым канцом, светла-блакітныя; з чорнымі або цёмна-бардовымі плямкамі або без іх. Памеры: 27 х 20 мм.

Падвіды

правіць
  • T. p. philomelos — ад Скандынавіі, Польшчы і ўсходняй часткі Румыніі на ўсход да Заходняй Сібіры і Каўказа;
  • T. p. clarkei — Цэнтральная, Заходняя і Паўднёвая Еўропа і Брытанскія астравы;
  • T. p. hebridensis — Гебрыды і востраў Скуе;
  • T. p. nataliae — Цэнтральная Азія і Іран.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Turdus musicus

Літаратура

правіць
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X