Другая балканская вайна

(Пасля перасылкі з Другая Балканская вайна)

Другая балканская вайна — вайна, якую вялі між сабой Балгарыя і — супольна — Сербія, Чарнагорыя, Грэцыя, Румынія, Турцыя з 29 чэрвеня па 10 жніўня 1913 года. Балгарыя фактычна пачала гэту вайну і панесла паражэнне.

Другая Балканская вайна
Асноўны канфлікт: Балканскія войны
Сербскія салдаты ў Кратаве. 20 чэрвеня 1913
Сербскія салдаты ў Кратаве. 20 чэрвеня 1913
Дата 29 чэрвеня29 ліпеня 1913
Месца Балканскі паўвостраў
Прычына Імкненне краін-удзельніц Першай балканскай вайны перадзяліць набытыя тэрыторыі
Вынік Паражэнне Балгарыі і раздзел яе тэрыторыі
Змены Частка Македоніі адышла Сербіі, іншая — Грэцыі. Асманская імперыя вярнула невялікую частку сваіх былых еўрапейскіх уладанняў. Да Румыніі адышла Паўднёвая Дабруджа
Праціўнікі
 Балгарыя  Сербія
 Грэцыя
 Каралеўства Румынія
 Асманская імперыя
 Чарнагорыя
Камандуючыя
Балгарыя Міхаіл Саваў
Балгарыя Нікола Іванаў
Балгарыя Васіль Кутынчаў
Балгарыя Радка-Дзмітрыеў
Сербія Аляксандр I
Сербія Радамір Путнік
Грэцыя Канстанцін I
Сцяг Румыніі Аляксандр Аверэску
Асманская імперыя Ізет-паша
Сілы бакоў
Балгарыя 500 000 Сербія 220 000
Грэцыя 150 000
Сцяг Румыніі 450 000
Асманская імперыя 255 000
Каралеўства Чарнагорыя 12 000
Страты
Балгарыя 20 000 забітымі[1] Сербія 19 000 забітымі[1]
Грэцыя 6000 забітымі
Асманская імперыя 4 000 памерлымі ад хвароб
Румынія 6000 памерлымі ад хвароб
Каралеўства Чарнагорыя 240 забітымі 961 параненымі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Тэрытарыяльныя змяненні па дзвюх балканскіх войнах.

Галоўнай прычынай вайны быў канфлікт Сербіі і Балгарыі з-за падзелу тэрыторый, адабраных у Турцыі падчас Першай балканскай вайны. Балгарскія кіроўныя колы спадзяваліся нечаканым нападам на сербаў дасягнуць Скопле і Велеса, і атрымаць, такім чынам, моцную пазіцыю на наступных перамовах па статусе Македоніі. Удзел Румыніі і Турцыі быў выкліканы тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі Румыніі і імкненнем Турцыі да рэваншу за паражэнне ў папярэдняй вайне.

Сілы бакоў

правіць

Сербія

правіць

Тры арміі, два асобныя атрады.

Чарнагорыя

правіць

Адна дывізія ўвайшла ў склад серб. 1А, адна дывізія з паловай засталася ў Скопле (галоўная кватэра сербскага камандавання) як рэзерв.

Грэцыя

правіць

Каля 90—100 тыс. ч. (7 дывізій).

Румынія

правіць

350 тыс. ч. пасля мабілізацыі.

Турцыя

правіць

200—250 тыс. ч.

Балгарыя

правіць

Пяць армій. Супраць сербаў — 4А (ген. Ковачаў, 5 дывізій), 1А, 3А, 5А. Супраць грэкаў — 2А (ген. Іванаў, ~32—35 тыс. штыкоў).

Падзеі

правіць

У канцы чэрвеня 1913 праціўнікі завершылі канцэнтрацыю сваіх войскаў. 29.6.1913 балгарскі галоўнакамандуючы ген. Саваў раптоўна даў загад балг. войскам наступаць, як запэўніваў потым — паводле асабістага загаду цара Фердынанда.

Баявыя дзеянні між балгарамі і сербамі

правіць

30.6.1913 балг. 4А нечакана ўдарыла па пазіцыях сербскіх войскаў у кірунку Іштыба і Крывалака. Ужо ў першы дзень балг. наступу серб. 1А з істотнай падтрымкай артылерыі дала моцны адпор, затрымала балг. сілы каля Оўча-Поля і пасля зацятай бітвы (2.7—10.7.1913) адкінула балгараў да Царава-Сяла, і вымусіла агульнае адступленне балг. войск.

Балг. 1А, 3А, 5А дзейнічалі супраць сербаў (пачынаючы з 2.7—3.7.1913) малаактыўна і хутка адступілі ў балгарскія межы.

Баявыя дзеянні між балгарамі і грэкамі

правіць

Балг. 2А перайшла дэмаркацыйную лінію 30.6.1913, але тэмп яе наступу запаволіўся ўжо 1.7.1913. Грэкі перайшлі ў наступ асноўнымі сіламі (7 дывізій) 2.7.1913. 3—4.7.1913 адбыліся зацятыя баі пад Кількішам (Кукушам), балг. войскі былі адкінуты, пачалі адступаць у кірунку старой балг. мяжы. Грэч. войскі ўзялі Белашыцкую пазіцыю (6—7.7.1913), Струміцу (8.7.1913), Ветрынскую пазіцыю (10.7.1913), канчаткова выбілі балг. войскі з заходняга берагу р. Струмы. Грэч. флот заняў Кавалу (11.7.1913), грэч. войскі — Серэс (11.7.1913), Драму (14.7.1913).

Уступленне ў вайну Румыніі і Турцыі

правіць

Скарыстаўшы цяжкае становішча балг. войск пасля паразы ад сербаў і практычную адсутнасць войска ў межах Балгарыі па-за Македонскім ТВД (з выняткам 4 тыс. ч. ген. Вельчэва ў Адрыянопалі), у вайну супраць Балгарыі ўступілі Румынія і Турцыя.

Румынія завершыла мабілізацыю 10.7.1913, і ў сяр. ліпеня 1913 румынскія войскі (4 корпусы, 2 кав. дыв.) перайшлі балг. мяжу і рушылі да Сафіі, дасягнуўшы без баёў лініі ВратцаАрхан'еЗлаціца.

Турэцкі галоўнакамандуючы Ізет-паша загадаў войскам перайсці новую мяжу 12.7.1913. Арміі рушылі наперад 21—22.7.1913, 23.7.1913 без бою занялі Адрыянопаль, да 31.7.1913 занялі, таксама без баёў, практычна ўсю Усходнюю Фракію.

Перамір’е было абвешчана 31.7.1913, Бухарэсцкі мірны дагавор быў падпісаны 10.8.1913.

Пасля падзей

правіць

Балгарыя страціла амаль усе тэрытарыяльныя набыткі 1-й балканскай вайны. Сербія атрымала амаль усю Македонію, Румынія далучыла Сілістрыю. Турцыя вярнула сабе значную частку сваіх еўрапейскіх земляў па стане да 1912. Параза Балгарыі пакінула ў яе кіроўных колах імкненне да рэваншу і ў значнай ступені прадвызначыла ўдзел Балгарыі ў 1-й сусв. вайне на баку Цэнтральных дзяржаў (гл. таксама: наступствы 1-й балканскай вайны).

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. а б Secondary Wars and Atrocities of the Twentieth Century (англ.). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 21 снежня 2008.

Спасылкі

правіць