Другая чачэнская вайна

(Пасля перасылкі з Другая Чачэнская вайна)

Другая Чачэнская вайна (афіцыйна называлася контртэрарыстычнай аперацыяй на Паўночным Каўказе (КТА)[2] — 10-гадовая вайна Расіі супраць Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, што цягнулася са жніўня 1999 года да красавіка 2009-га і скончылася знішчэннем дэ-факта незалежнай чачэнскай дзяржаўнасці. Пачалася праз 10 дзён пасля заняцця Уладзімірам Пуціным пасады прэм’ер-міністра Расіі. Ён заявіў аб незаконнасці ўлады Аслана Масхадава (кіраўніка Ічкерыі) і чачэнскага парламента.

Другая Чачэнская вайна
Моладзь у чачэнскім войску (1999)
Моладзь у чачэнскім войску (1999)
Дата 7 жніўня 199915 красавіка 2009
Месца Ічкерыя
Прычына Уварванне Ісламскай міжнароднай брыгады ў Дагестан
Вынік

Перамога федэральных войскаў

Змены Аднаўленне Расіяй кантролю над тэрыторыяй Чачні, фактычная ліквідацыя непрызнанай ЧРІ
Праціўнікі
 Расія  Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя
 Каўказскі эмірат (з 2007 года)
Джыхад Замежныя баевікі

пры падтрымцы:
 Аль-Каіда[1]

Камандуючыя
Штандар прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Барыс Ельцын
Штандар прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін
Штандар прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў

Расія Сяргей Сцяпашын
Расія Віктар Казанцаў
Расія Генадзь Трошаў
Расія Уладзімір Шаманаў
Расія Аляксандр Баранаў
Расія Валянцін Карабельнікаў
Расія Анатоль Квашнін
Расія Уладзімір Малцянской
Сцяг Чачні Ахмад Кадыраў
Сцяг Чачні Рамзан Кадыраў
Сцяг Чачні Сулім Ямадаеў
Сцяг Чачні Саід-Магамед Какіеў

Сцяг Чачні Аслан Масхадаў
Сцяг Чачні Абдул-Халім Сайдулаеў
Каўказскі Эмірат Доку Умараў

Сцяг Чачні Зелімхан Яндарбіеў
Сцяг Чачні Ахмед Закаеў
Сцяг Чачні Руслан Гелаеў
Сцяг Чачні Шаміль Басаеў
Сцяг Чачні Ваха Арсанаў
Сцяг Чачні Арбі Бараеў
Сцяг Чачні Абдул-Малік Межыдаў (†)
Сцяг Чачні Сулейман Эльмурзаеў
Сцяг Чачні Хункар-Паша Ісрапілаў
Сцяг Чачні Салман Радуеў # †
Сцяг Чачні Турпал-Алі Атгерыеў # †
Сцяг Чачні Рапані Халілаў
Сцяг Чачні Асламбек Абдулхаджыеў
Сцяг Чачні Руслан Аліхаджыеў
Сцяг Чачні Леча Дудаеў
Сцяг Чачні Асланбек Ісмаілаў
Сцяг Чачні Ваха Джэнараліеў
Сцяг Чачні Ахмед Еўлоеў
Джыхад Хатаб
Джыхад Абу аль-Валід
Джыхад Абу Хафс аль-Урдані
Джыхад Абу Амар Ас-Сейф
Джыхад Абу Дзейт
Джыхад Абу-Кутэйб

Сілы бакоў
80 тыс. (1999) 22 тыс. (1999)
Страты
7217 забітых, 15 549 параненых 16 299 забітых
Агульныя страты
30 886 забітых грамадзянскіх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паветраныя бамбардзіроўкі

правіць

6-8 верасня 1999 г. расійскія бамбардзіроўшчыкі ў ходзе паветраных налётаў на сёлы Ведзено, Нажай-Юрт і Замай-Юрт  (чач.) (Нажай-Юртаўскі раён  (англ.)) забілі 26 мірных жыхароў[3]. 10 верасня лік ахвяр расійскіх паветраных бамбардзіровак дасягнуў 128 чалавек[4]. 23 верасня расійскія самалёты нанеслі ракетныя ўдары па грозненскім лётнішчы  (англ.) імя шэйха Мансура і пасёлку Долінскі  (руск.) (Грозненскі раён)[5]. 24 верасня ахвярамі расійскай бамбардзіроўкі складоў з палівам і тэлевізійных будынкаў у ваколіцах Грознага сталі 9 чалавек[6]. Агулам 23-30 верасня расійская авіяцыя зрабіла звыш 350 баявых налётаў на Чачэнскую Рэспубліку Ічкерыю, у тым ліку 30 верасня нанесла 20 ракетна-бомбавых удараў. За час расійскіх бамбардзіровак загінула 600 жыхароў краіны[7].

Пачатак наземнага ўварвання

правіць

30 верасня 1999 г. расійская бронетанкавая калона на 10 км заглыбілася на тэрыторыю Наурскага раёна  (англ.) Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя[8]. 5 кастрычніка расійскае войска захапіла паўночны бераг ракі Церак[9]. Расійскае лётнае войска працягвала панаваць у паветры праз адсутнасць у чачэнскага войска самалётаў. У выніку бамбардзіроўкі працягвалі гінуць і мірныя жыхары. На 11 кастрычніка ад пачатку расійскага ўварвання чачэнскае войска страціла каля 200 салдат забітымі[10]. 12 кастрычніка расійскія войскі працягнулі наступ вакол Грознага. 29 кастрычніка расійская авіяцыя абстраляла ля вёскі Шамі-Юрт  (чач.) (Ачхой-Мартанаўскі раён) канвой Чырвонага Крыжа, забіўшы 27 чалавек[11].

На 4 лістапада чачэнскае войска налічвала каля 22 тыс. салдат і мела на ўзбраенні 28 танкаў, 60 адзінак бронетэхнікі, некалькі рэактыўных сістэм залпавага агню (РСЗА) «Град» і 70 пераносных зенітных ракетных комплексаў (ЗРК) «Стынгер»[12]. 8 лістапада расійскае войска выпусціла 100 ракетаў па сёлах Бамут (Ачхой-Мартанаўскі раён), Ведзено, Ітум-Кале, Сернаводская (Сунжанскі раён  (англ.)) і Шатой. Ад пачатку вайны загінулі каля 4 тыс. чалавек[13]. 11 лістапада расійскія войскі пачалі баі за Шалі (горад на паўднёвы ўсход ад Грознага). Урэшце расійскія войскі пачалі здабываць гарады вакол Грознага. 12 лістапада расійскае войска захапіла Гудэрмес у выніку 2-тыднёвай аблогі[14]. 27-28 лістапада расійскія самалёты зрабілі звыш 100 баявых вылетаў. Расійская гарматніца таксама бамбардзіравала Грозны, забіўшы звыш 500 чалавек[15].

1 снежня расійскае войска атачыла Аргун і бамбіла каля 30 паселішчаў Ічкерыі, найбольш сяло Алхан-Юрт  (чач.) (Урус-Мартанаўскі раён) і гарады Аргун, Грозны і Урус-Мартан[16]. Затым расійскае войска захапіла Урус-Мартан і Аргун. 4 снежня расійскае войска захапіла Алхан-Юрт, дзе забіла 17 вяскоўцаў і разрабавала хаты[17]. Тады ж расійскія ваенныя аб’явілі, што яны акружылі Грозны, але наступ углыб горада не пачыналі. 15 снежня чачэнскае войска знішчыла на паўднёвым усходзе Грознага з процітанканкавай зброі 7 расійскіх танкаў і 8 бронетранспарцёраў разам з 115 салдатамі, якія ўварваліся з прадмесця Ханкала[18]. Таксама пры дапамозе гранатамётаў удалося адбіць напад расійскай бранятанкавай калоны на паўднёвым захадзе сталіцы[19]. 17 снежня расійскія парашутысты захапілі памежны шлях у Грузію. 20 снежня расійскае войска забіла 40 з 300 чачэнскіх салдат, якія спрабавалі прабіцца ў аточаны Грозны[20]. 28 снежня расійскія бамбардзіроўшчыкі, штурмавікі  (англ.) і агнявыя верталёты выканалі 53 вылеты[21]. На пачатак 2000 г. ад пачатку вайны загінулі 275 расійскіх салдат.

9 студзеня чачэнскае войска  (англ.) атачыла расійскі штаб у Аргуне. Расійская авіяцыя ажыццявіла 80 бамбардзіровак у гарах. У выніку нападу расійскіх 160-га палка і 138-ай матарызаванай пяхотнай брыгады  (англ.) (пас. Каменка  (англ.), Выбаргскі раён, Ленінградская вобласць) на сяло Дуба-Юрт (Шалінскі раён) страты расійскага войска дасягнулі 465 чалавек забітымі[22]. 10 студзеня чачэнскае войска атачыла Шалі, уступіла ў Гудэрмес і працягвала баі за Ачхой-Мартан, Грозны і Урус-Мартан[23], забіўшы за дзень 28 расійскіх салдат. 12 студзеня кіраўнік расійскага войска на Паўночным Каўказе генерал Віктар Казанцаў  (англ.) (нар. 1946; г.п. Коханава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) абвясціў аб накіраванні ўсіх чачэнскіх мужчын ва ўзросце ад 10 да 60 гадоў у канцэнтрацыйныя лагеры[24]. На 16 студзеня расійскае войска страціла 741 жаўнера забітымі[25]. 24 студзеня выкрылася згвалтаванне расійскімі салдатамі чачэнскіх жанчын у Алхан-Юрце, Грозным і Шалі. Ад пачатку вайны загінулі звыш 10 тыс. жыхароў і 900 расійскіх салдат, у тым ліку 529 ад пачатку месяца. 25 студзеня лік забітых расійскіх ваенных дасягнуў 1055, чачэнскіх — 400[26].

26 снежня 1999 г. расійскае войска пачало ўварванне ў сталіцу з 4 бакоў, страціўшы 4 салдат[27]. На 2 студзеня 2000 г. за тыдзень штурму з Грознага ў шпіталь Маздоку (Паўночная Асеція) паступілі каля 200 цяжка параненых расійскіх салдат[28]. 3 студзеня чачэнскае войска выбіла расійскіх захопнікаў з заходняй часткі горада і адваявала Алхан-Юрт[29]. 5 студзеня чачэнскае войска вызваліла ўсходняе прадмесце Ханкала. На паўднёвым захадзе сталіцы паланілі 60 расійскіх салдат[30]. 6 студзеня чачэнскае войска прарвала расійскую аблогу на поўдні Грознага, утварыўшы калідор для выхаду ў горы[31]. 9 студзеня расійскае войска забіла ракетным ударам па галоўнай плошчы сталіцы 240 чалавек, якія сабраліся для атрымання грашовай дапамогі ў Рамадан[32].

18 студзеня расійскае войска аднавіла наступ з поўначы, захаду і ўсходу[33], у ходзе якога загінуў начальнік аддзела баявой падрыхтоўкі 58-й расійскай арміі Міхаіл Малафееў  (руск.)[34]. 22-23 студзеня расійскае войска страціла 30 салдат забітымі. На 25 студзеня ад расійскіх бомбаў на ўсходзе сталіцы загінулі 3,5 тыс. чалавек[35]. 30 студзеня чачэнскае войска забіла 50 расійскіх салдат у цэнтры Грознага[36]. 31 студзеня расійскае войска забіла 9 чачэнскіх салдат і мера Грознага Лечу Дудаева  (руск.)[37]. 1 лютага загінулі кіраўнік штаба абароны Грознага Асланбек Ісмаілаў  (руск.) і генерал Хункарпаша Ісрапілаў[38]. Баі ў Грозным працягваліся да 2 лютага.

Баі ў гарах

правіць
 
Дзмітрый Мядзведзеў сустракаецца з Аляксандрам Борнікавым па пытанні аб заканчэнні вайны ў Чачні

Пасля заканчэння баёў за Грозны пачалося заваёўванне рускімі гор. Чачэнцы яшчэ не былі выбіты з Шатоя і Ведзено. Рускія гэта ўчынілі ў лютым 2000 года. Пасля гэтага, 29 лютага 2000 года расійскія ваенныя абвясцілі аб заканчэнні вайны. Неўзабаве чачэнскія войскі нанеслі шэраг удараў, якія сведчылі аб здольнасці да супраціву, нягледзячы на шэраг паражэнняў чачэнцаў (баі за Улус-Керт, Камсамольскае і да т. п.). Але з цягам часу адкрытыя баі сціхаюць. Чачэнцы ўсё больш пачынаюць займацца падрывамі і выбухамі на дарогах, дзяржаўных устаноў. Шэраг чачэнскіх сепаратыстаў, шукаючы ратунку, збягаюць у Грузію. Рускія патрабуюць ад уладаў Грузіі іх выдаць. З-за гэтага ціску чачэнскія ваенныя прарываюцца з баямі ў Чачню. Да 2009 года баявыя дзеянні паступова ў Чачні сціхаюць.

Апоўначы 16 красавіка 2009 года расійскі ўрад скасаваў на тэрыторыі Чачні надзвычайнае становішча, накіраванае супраць спробаў аднаўлення незалежнасці Ічкерыі[39]

Зноскі

  1. 8.12.2006, 12:29 Новыя доказы падтрымкі Аль-Каідай чачэнскіх баявікоў Архівавана 1 сакавіка 2013.
  2. Інтэрв’ю Уладзіміра Пуціна тэлеканалу ОРТ(недаступная спасылка) // Сайт Прэзідэнта Расіі, 15 студзеня 2000
  3. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 8 верасня 1999. Радыё «Свабода» (8 верасня 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  4. Віталь Тарас. Навіны 10 верасня 1999. Радыё «Свабода» (10 верасня 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  5. Кастусь Бандарук. Навіны 23 верасня 1999. Радыё «Свабода» (23 верасня 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  6. Кастусь Бандарук. Навіны 24 верасня 1999. Радыё «Свабода» (24 верасня 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  7. Віталь Цыганкоў. Навіны 30 верасня 1999. Радыё «Свабода» (30 верасня 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  8. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 1 кастрычніка 1999. Радыё «Свабода» (1 кастрычніка 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  9. Віталь Тарас. Навіны 07 кастрычніка 1999. Радыё «Свабода» (7 кастрычніка 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  10. Кастусь Бандарук. Навіны 11 кастрычніка 1999. Радыё «Свабода» (11 кастрычніка 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  11. Алена Ціхановіч. Навіны 03 лістапада 1999. Радыё «Свабода» (3 лістапада 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  12. Сяргей Навумчык. Навіны 04 лістапада 1999. Радыё «Свабода» (4 лістапада 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  13. Кастусь Бандарук. Навіны 08 лістапада 1999. Радыё «Свабода» (8 лістапада 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  14. Кастусь Бандарук. Навіны 22 лістапада 1999. Радыё «Свабода» (22 лістапада 1999). Праверана 15 верасня 2014.
  15. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 29 лістапада 1999. Радыё «Свабода» (29 лістапада 1999). Праверана 16 верасня 2014.
  16. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 02 снежня 1999. Радыё «Свабода» (2 снежня 1999). Праверана 16 верасня 2014.
  17. Кастусь Бандарук. Навіны 23 снежня 1999. Радыё «Свабода» (23 снежня 2014). Праверана 17 верасня 2014.
  18. Мікола Іваноў. Навіны 17 снежня 1999. Радыё «Свабода» (17 снежня 2014). Праверана 17 верасня 2014.
  19. Віталь Тарас. Навіны 16 снежня 1999. Радыё «Свабода» (16 снежня 2014). Праверана 17 верасня 2014.
  20. Кастусь Бандарук. Навіны 21 снежня 1999. Радыё «Свабода» (21 снежня 2014). Праверана 17 верасня 2014.
  21. Вольга Караткевіч. Навіны 29 снежня 1999. Радыё «Свабода» (29 снежня 2014). Праверана 17 верасня 2014.
  22. Віталь Тарас. Навіны 10 студзеня 2000. Радыё «Свабода» (10 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  23. Кастусь Бандарук. Навіны 11 студзеня 2000. Радыё «Свабода» (11 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  24. Мікола Іваноў. Навіны 12 студзеня 2000. Радыё «Свабода» (12 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  25. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 18 студзеня 2000. Радыё «Свабода» (18 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  26. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 26 студзеня 2000. Радыё «Свабода» (26 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  27. Віталь Тарас. Навіны 27 снежня 1999. Радыё «Свабода» (27 снежня 2014). Праверана 17 верасня 2014.
  28. Вольга Караткевіч. Навіны 03 студзеня 2000. Радыё «Свабода» (3 студзеня 2000). Праверана 17 верасня 2014.
  29. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 04 студзеня 2000. Радыё «Свабода» (4 студзеня 2000). Праверана 17 верасня 2014.
  30. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 05 студзеня 2000. Радыё «Свабода» (5 студзеня 2000). Праверана 17 верасня 2014.
  31. Вольга Караткевіч. Навіны 06 студзеня 2000. Радыё «Свабода» (6 студзеня 2000). Праверана 17 верасня 2014.
  32. Ягор Маёрчык. Навіны 27 студзеня 2000. Радыё «Свабода» (27 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  33. Мікола Іваноў. Навіны 19 студзеня 2000. Радыё «Свабода» (19 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  34. Сяржук Сокалаў-Воюш. Навіны 24 студзеня 2000. Радыё «Свабода» (24 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  35. Вольга Караткевіч. Навіны 25 студзеня 2000. Радыё «Свабода» (25 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  36. Кастусь Бандарук. Навіны 31 студзеня 2000. Радыё «Свабода» (31 студзеня 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  37. Вольга Караткевіч. Навіны 01 лютага 2000. Радыё «Свабода» (1 лютага 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  38. Сяргей Навумчык. Навіны 02 лютага 2000. Радыё «Свабода» (2 лютага 2000). Праверана 18 верасня 2014.
  39. Вайна ў Чачні афіцыйна скончылася. Радыё «Свабода» (16 красавіка 2009). Праверана 8 мая 2014.(недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць