Другая бітва пры Іпры
Друга́я бі́тва пры І́пры (22 красавіка 1915 — 25 мая 1915) — бітва ў раёне Іпра паміж саюзнымі і германскімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны, у якой упершыню пасля Балімаўскай бітвы германцамі актыўна ўжывалася хімічная зброя. Германскай арміі на чале з герцагам Альбрэхтам Вюртэмбергскім не ўдалося развіць першапачатковы поспех.
Другая бітва пры Іпры | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
![]() | |||
Дата | 22 красавіка 1915 — 25 мая 1915 | ||
Месца | Іпр, Бельгія | ||
Вынік | Германскім войскам не ўдалося развіць пачатковы поспех | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Ход падзей Правіць
Германскае камандаванне яшчэ з сакавіка 1915 года рыхтавала буйную аперацыю па прарыву варожага фронту з ужываннем хімічнай зброі. У маючым адбыцца надыходзе германцы планавалі ўжыць хімічную газабалонную атаку. Удар наносіўся на ўчастку стыку 2-й англійскай арміі і 20-га французскага корпуса. На працягу некалькіх дзён германскія хімічныя войскі ноччу ўсталявалі 150 газабалонных батарэй. 22 красавіка на пазіцыі брытанскіх войскаў было выпушчана 180 тон хлора. Жаўтавата-зялёнае воблака рушыла на пазіцыі праціўніка, за ім у марлевых павязках наступала германская пяхота. Англійскія салдаты, не будучы забяспечаныя сродкамі абароны ад газу, задыхаліся і падалі як нежывыя. Брытанцы ў паніцы пакідалі свае пазіцыі, якія без бою займалі германскія салдаты. Аднак, па некаторых дадзеных, германскае камандаванне не ўлічыла ўмовы надвор’я, і частка хлору было ветрам аднесена да пазіцый германскіх войскаў, у выніку чаго тыя, хто не быў у ахоўнай масцы, таксама атрымалі атручэнне (праўда, пра смяротныя выпадкі дадзеных няма).
Ад хлору пацярпела 15 000 чалавек, 5 000 з якіх памерлі. Паміж англійскімі і французскімі войскамі утварыўся разрыў у 3,5 км. Дарога на Іпр апынулася вольная. Аднак, не маючы рэзерваў, германскае камандаванне не змагло атрымаць выгады з сітуацыі, якая склалася. На аўтамашынах і пешым парадкам англічане і французы падцягнулі рэзервы і занялі пралом у абароне, усе наступныя спробы германскіх войскаў прарваць абарону апынуліся беспаспяховымі. Англічане і французы ўжо былі абсталяваныя найпростымі сродкамі абароны ад хімічнай зброі.
У далейшых баях у маі немцам атрымалася прасунуцца на нязначную адлегласць, але галоўная задача — прарыў фронту і захоп Іпра — выканана не была. Першае ў гісторыі прымяненне газу прынесла германцам абмежаваны поспех. Але яно з’явілася пачаткам масавага прымянення хімічных сродкаў барацьбы ваюючымі дзяржавамі. Развіваліся сродкі абароны і новы элемент баявога забеспячэння — супрацьхімічная абарона войскаў. Ужо ў 1915 годзе найпростыя марлевыя павязкі былі заменены процівагазамі.
Гл.таксама Правіць
Літаратура Правіць
Другая бітва пры Іпры на Вікісховішчы |
- Киган Джон. Первая мировая война. — М.: АСТ, 2004. — 576 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-170-12437-6.
- Зайончковский А.М. Первая мировая война. — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.