Другая касмічная скорасць
скорасць, з якой павінна рухацца цела, каб пераадолець прыцягненне нябеснага цела
Друга́я касмі́чная ско́расць[1][2] — мінімальная скорасць руху, якую неабходна надаць аб'екту (камень, касмічны апарат і г. д.) для пераадолення гравітацыйнага прыцягнення нябеснага цела. Калі целу будзе нададзена другая касмічная скорасць, то гэтае цела будзе рухацца па парабалічнай арбіце вакол нябеснага цела.
Другая касмічная скорасць вызначаецца радыусам і масай нябеснага цела, з-за гэтага яна асобная для кожнага нябеснага цела (для Зямлі 11,2 км/с, для Сонца 617,7 км/с).
Другая касмічная скорасць для розных аб'ектаў
правіцьНябеснае цела | Маса (у адносінах да масы Зямлі) | 2-я касмічная скорасць, км/с |
---|---|---|
Месяц | 0,0123 | 2,4 |
Меркурый | 0,055 | 4,3 |
Марс | 0,108 | 5,0 |
Венера | 0,82 | 10,22 |
Зямля | 1 | 11,2 |
Уран | 14,5 | 22,0 |
Нептун | 17,5 | 24,0 |
Сатурн | 95,3 | 36,0 |
Юпітэр | 318,3 | 61,0 |
Сонца | 333 000 | 617,7 |
Сірыус B | 325 675 | 10 000 |
Нейтронная зорка | 666 000 | 200 000 |
Кваркавая зорка | 833 500 | - |
Чорная дзірка | 832 500 - 5,6×1015 | - (нішто не можа выйсці па-за межы чорнай дзіркі - радыуса Шварцшыльда) |
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Касмічная скорасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 149.