Другая кніга Царстваў
Друга́я кні́га Ца́рстваў (іўр.: סֵפֶר שְׁמוּאֵל Сефер Шмуэль Бэт; лац.: Liber II Samuelis; стар.-грэч.: Β' Βασιλειών) — кніга Старога Запавету, трэцяя ў раздзеле г. зв. ранніх прарокаў. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з’яўляецца часткай кнігі Самуіла, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Самуіла была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам IV) кніг Царстваў. У каталіцкім і пратэстанцкім канонах называецца «Другой кнігай Самуіла».
Другая кніга Царстваў (סֵפֶר שְׁמוּאֵל) | |
---|---|
Ілюстрацыя да 13 раздзела другой кнігі Самуіла | |
Раздзел: | Гістарычныя |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Мясцовасць: | Ізраіль |
Папярэдняя (праваслаўе): | Першая кніга Царстваў |
Наступная: | Трэцяя кніга Царстваў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Другая частка кнігі Самуіла выкладае гісторыю Ізраіля ад смерці прарока да канца царавання Давіда. Нягледзячы на тое, што Самуіл не згадваецца, аднак кніга атрымала такую назву, паколькі неаддзельна звязана з першай часткай. Аднак, у адрозненне ад першай часткі, другая кніга Самуіла больш крытычная да палітычных падзей і менш інфарматыўная наконт пытання веры. Складаецца з 24 раздзелаў.
Пераклады
правіць- Другая кніга Царстваў у перакладзе Васіля Сёмухі
- 2 Кніга Самуэлява ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- 2-я Кніга Самуэля ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- 2 Кніга Самуэля ў перакладзе Антонія Бокуна
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Другая кніга Царстваў