Другая французская імперыя
Другая імперыя (фр.: Second Empire; афіцыйна — Французская імперыя, Empire français) — перыяд банапартысцкай дыктатуры ў гісторыі Францыі з 1852 да 1870 года.
Гістарычная дзяржава | |||||
Другая французская імперыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Гімн: Partant pour la Syrie[d] | |||||
![]() |
|||||
|
|||||
Сталіца | |||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Грашовая адзінка | Французскі франк | ||||
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія і дуалістычная манархія[d] | ||||
![]() |
2 снежня 1852 года ў выніку плебісцыту ўсталявалася дуалістычная манархія на чале з пляменнікам Напалеона I Луі Напалеонам Банапартам, які прыняў імя імператара Напалеона III. Раней Луі Напалеон быў прэзідэнтам Другой рэспублікі (1848—1852).
Другую імперыю зрынула Вераснёўская рэвалюцыя. Калі Напалеон III падчас франка-прускай вайны трапіў у нямецкі палон пад Седанам (2 верасня 1870 года), на вуліцы Парыжа выйшлі рабочыя з патрабаваннем звяржэння Напалеона III. У начным пасяджэнні заканадаўчага корпуса 3-4 верасня Жуль Фаўр прапанаваў абвясціць звяржэнне імператара і абраць часовы ўрад.
Раніцай 4 верасня народ уварваўся ў палату, і Гамбета ад імя народнага прадстаўніцтва абвясціў, «што Луі Напалеон Банапарт і яго дынастыя перасталі валадарыць у Францыі». У гарадской мэрыі тым жа натоўпам абвясцілі рэспубліку і прызначылі часовы «ўрад народнай абароны», у які ўвайшлі ўсе дэпутаты Парыжа (Араго, Крэмё, Феры, Фаўр, Гамбета, Гарнье-Пажэс, Пельтан, Пікар, Сымон, пазней Рашфор і некаторыя іншыя).
Для паляпшэння артыкула пажадана: |