Экватарыяльная сістэма каардынат

Экватарыяльная сістэма каардынат — адна з сістэм нябесных каардынат. У гэтай сістэме асноўнай плоскасцю з’яўляецца плоскасць нябеснага экватара.

Адной з каардынат пры гэтым з’яўляецца схіленне δ (радзей — палярная адлегласць p).

Іншай каардынатай можа быць:

Каардынаты зорак у экватарыяльнай сістэме каардынат не звязаныя з сутачным рухам нябеснай сферы і змяняюцца вельмі павольна. Таму яны выкарыстоўваюцца для складання зорных карт і каталогаў.

Першая экватарыяльная сістэма каардынат правіць

Схіленнем свяціла называецца дуга нябеснага мерыдыяна ад нябеснага экватара да свяціла, або вугал паміж плоскасцю нябеснага экватара і кірункам на свяціла. Схіленне вымераюць у межах ад 0° да 90° у бок паўночнага полюса свету і ад 0° да −90° у бок паўднёвага полюса свету.

Палярнай адлегласцю свяціла называецца дуга круга скланення ад паўночнага полюса свету да свяціла, або вугал паміж воссю свету і кірункам на свяціла. Палярныя адлегласці вымераюць у межах ад 0 ° да 180 ° па кірунку ад паўночнага полюса свету да паўднёвага.

Гадзінны вугал — вуглавая адлегласць, вымераная ўздоўж нябеснага экватара, ад верхняга пункта нябеснага экватара да круга схілення свяціла. Адлічваецца гадзінны вугал па напрамку бачнага сутачнага вярчэння нябеснай сферы, г. зн. у бок захаду, у межах ад 0 да 24 г у гадзіннай меры. Часам гадзінныя вуглы вымераюць у межах ад 0° да 180° (ад 0 г да 12 г) на захад і ад 0° да −180° (ад 0 г да −12 г) на ўсход.

Другая экватарыяльная сістэма каардынат правіць

У гэтай сістэме, як і ў першай экватарыяльнай, асноўнай плоскасцю з’яўляецца плоскасць нябеснага экватара, а адной з каардынат пры гэтым з’яўляецца схіленне (δ), радзей — палярная адлегласць (p). Але другая каардыната — прамое ўзыходжанне (α).

Прамое ўзыходжанне свяціла — вуглавая адлегласць, вымераная ўздоўж нябеснага экватара, ад пункта вясенняга раўнадзенства да пункта перасячэння нябеснага экватара з кругам схілення свяціла. Прамое ўзыходжанне адлічваецца ў бок, процілеглы сутачнаму вярчэнню нябеснай сферы, у межах ад 0 да 360° у градуснай меры ці ад 0 да 24 г у гадзіннай меры.

Літаратура правіць

  • Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с. : іл. ISBN 978-985-471-765-4

Спасылкі правіць