Другі Бабруйскі раён
Другі́ Бабру́йскі раён (таксама Бабруйскі 2-гі (паўночна-ўсходні) раён) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1927 гадах. Цэнтр — горад Бабруйск.
Другі Бабруйскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Уключае | 311 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бабруйск |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 4 жніўня 1927 |
Насельніцтва (1925) | 42 300 |
Плошча | 1 072 км² |
Гісторыя
правіцьРаён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 14 сельсаветаў:
- Баравіцкі,
- Бераснёўскі,
- Гарадзецкі,
- Казуліцкі,
- Капусцінскі,
- Лешчанскі,
- Любоніцкі,
- Міхалёўскі,
- Мышкавіцкі,
- Падрэцкі,
- Паўлавіцкі,
- Старцаўскі,
- Харлапавіцкі,
- Хімоўскі.
24 верасня 1926 года Капусцінскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны рускі сельсавет. 4 жніўня 1927 года раён аб’яднаны з Першым Бабруйскім раёнам у адзіны Бабруйскі раён.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Камінскі, М.І. Бабруйскі раён другі / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. – С. 261. — ISBN 5-85700-074-2.