Другі́ Усебелару́скі з’езд Саве́таў рабо́чых, сяля́нскіх, батра́цкіх і чырво́наарме́йскіх дэпута́таў. Адбыўся 13 — 17 снежня 1920 г. у Мінску. Прысутнічалі 202 дэлегаты з рашаючым і 16 з дарадчым голасам.

Парадак дня правіць

Рашэнні з’езда правіць

З’езд адобрыў работу ВРК БССР, прыняў дадаткі да Канстытуцыі БССР, у якіх абвясціў вышэйшым органам улады рэспублікі з’езд Саветаў, а паміж з’ездамі — ЦВК БССР, выканаўчым органам — СНК БССР у складзе 15 наркаматаў. Устанавіў дзяржаўную манаполію на асноўныя віды прадукцыі, цвёрдыя цэны, Дзяржаўную нарыхтоўку і забеспячэнне насельніцтва прадметамі першай неабходнасці; падкрэсліў неабходнасць барацьбы са спекуляцыяй і ажыццяўлення поўнай нацыяналізацыі гандлю. Вызначыў задачы СНГ БССР у аднаўленні прамысловасці і транспарту. Зацвердзіў «Тэзісы па аграрным пытанні», у якіх прадугледжваў новыя, сацыялістычныя формы землекарыстання, надзяленне беззямельных і малазямельных сялян землямі былых памешчыцкіх гаспадарак, стварэнне саўгасаў. Ратыфікаваў Рыжскі прэлімінарны дагавор ад 12 кастрычніка 1920 г. і пацвердзіў мандат ВРК БССР ураду РСФСР на права заключэння ад імя БССР міру. Прыняў зварот «Да працоўнага народа Беларусі». Выбраў ЦВК з 60 чалавек і 12 кандыдатаў, дэлегатаў на VІІІ Усерасійскі з’езд Саветаў.

Літаратура правіць