Кніга Другі закон

(Пасля перасылкі з Другі закон)

Другі закон (іўр.: דְּבָרִים, Двары́м — «Словы»; лац.: Deuteronomium; стар.-грэч.: Δευτερονόμιον), або Другазаконне — кніга Бібліі, апошняя кніга з Пяцікніжжа Майсея, своеасаблівы выклад зместу ўсіх папярэдніх кніг Пяцікніжжа Майсея.

Другі закон
דְּבָרִים (Дварым — «Словы»)
Сыны Ізраіля перасякаюць Іардан, Дарэ
Сыны Ізраіля перасякаюць Іардан, Дарэ
Аўтар прыпісваецца Майсею
Жанр Свяшчэннае Пісанне
Мова арыгінала старажытнаяўрэйская
Серыя Біблія / Стары запавет / Пяцікніжжа
Выпуск каля VI стагоддзя да н.э.
Цыкл Тора
Папярэдняя Лічбы
Наступная Кніга Ісус Навін

Пададзена ў форме прамовы Майсея перад ізраільцянамі напярэдадні іх пераходу праз Іардан і ўступлення ў зямлю запаветную. Кніга падае паўтарэнне закону, учыненае прарокам перад сваёй смерцю. Гэта апошні запавет перададзены Майсеем свайму народу, які сваім зместам ахоплівае ўвесь закон.

Назва правіць

 
Ілюстрацыя да кнігі Другі закон 14:1

Назва «Другі закон» паходзіць ад грэчаскага перакладу (у Септуагінце) біблейскага выразу іўр.: מִשְׁנֵה הַתּוֹרָה[1] (мішнэ ха-тара; літар. «рукапіс Торы, перапісаны з іншага рукапісу», «спіс Закону») — стар.-грэч.: Δευτερονόμιον («другі закон» або «паўтораны закон»). Тым самым змест гэтай кнігі інтэрпрэтаваны ў якасці «другога закону», абвешчанага Майсеем у краіне Мааўскай, і супастаўлены з «першым законам», які быў атрыманы Майсеем ад Бога на гары Сінай. Назва кнігі адпавядае зместу, у Другім законе сапраўды паўтораныя значныя паводле аб’ёму фрагменты рэлігійнага заканадаўства кнігі Зыход.

Біблія Францыска Скарыны правіць

Выданы Ф. Скарынам Другі закон захаваўся ў 14 асобніках. Як і папярэдняя кніга Пяцікніжжа, яна не вылучаецца багаццем мастацкага аздаблення. Тут змешчаны толькі дзве гравюры, адна з іх — на тытульным аркушы з надпісам: «Моисей навчает людей ізраилевых втораго закону» ды паўтораная перад тэкстам кнігі застаўка, перанесеная з кнігі Ісуса Навіна.[2]

Пераклады правіць

Зноскі

  1. Др. 17:18
  2. Скарына Ф.: Творы… С. 168.

Літаратура правіць

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 168. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
  • Шамякіна Т. Біблія // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ: для ст. шк. узросту / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 257—280. ISBN 978-985-02-0925-2.

Спасылкі правіць