Другі крыжовы паход

Другі крыжовы паход (1147—1149), пачаты з еўрапейскімі краінамі, у адказ на захоп мусульманамі Эдэскага графства, быў абвешчаны рымскім папай Яўгенам III, і быў першы з крыжовых паходаў, які ўзначальвалі кіраўнікі дзяржаў, а менавіта Луі VII ад Францыі і Конрад III ад Германіі. Яшчэ ў Еўропе, войска падзялілася на дзве часткі, мінуўшы Візантыю і аказаўшыся ў Малой Азіі, яно было разбіта паасобку сельджукамі. Луі і Конрад і астаткі іх войскаў дасягнулі Іерусаліма і ў 1148, удзельнічалі ў безвыніковым нападзе на Дамаск. Крыжовы паход на ўсходзе быў няўдалы для ўдзельнікаў еўрапейскай кампаніі і вялікай перамогай для мусульман. Гэта ў канчатковым выніку прывяло да падзення Іерусаліма і пачатку трэцяга крыжовага паходу ў канцы 12-ага ст. Тым часам, ва Усходняй Еўропе, пачаўся першы з Паўночных крыжовых паходаў з мэтай гвалтоўнага хрышчэня язычніцкіх плямён.

Другі крыжовы паход
Асноўны канфлікт: Крыжовыя паходы
Дата 11471149
Месца Блізкі Усход
Прычына Пагроза дзяржавам крыжакоў
Вынік няўдалы
Змены ніякіх
Праціўнікі
Крыжакі:

Каралеўства Францыя
Свяшчэнная Рымская імперыя
Сіцылійскае каралеўства
Княства Антыёхія
Іерусалімскае каралеўства

Мусульмане:

Эмірат Масула

Камандуючыя
Людовік VII

Конрад III
Ражэр II
Раймунд дэ Пуацье
Балдуін III Іерусалімскі

Нур ад-Дзін Махмуд ібн Зангі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Малая Азія і краіны крыжаносцаў.

Войска абодвух каралёў было моцна стомлена, яно мела з сабою шмат абозаў і было ўязвіма. Таму сельджукі лёгка змаглі разбіць войска Конрада каля Дарылей. Французская частка войска таксама спачувала напады сельджукоў. Абодзве арміі змаглі дабрацца да Іерусаліма, дзе адбыўся сход валадароў з мэтай вырашыць тактыку вядзення баявых дзеянняў супраць туркаў-сельджукоў. Французскі кароль прапанаваў адваяваць Эдэс, кароль Іерусаліма Балдуін III прапанаваў захапіць Аскалон, князь Антыохіі Раймунд дэ Пуацье — штурмаваць Алепа. Але было вырашана распачаць наступленне на багаты Дамаск, у той перыяд саюзніка Іерусалімскага каралеўства

У 1148 Дамаскам правіў візір Муйнадзін Унар, які прыняў рашэнне абараняць горад ад крыжакоў, ён адправіў паслоў у Сірыю да Нарудзіна, за дапамогай. Аблога Дамаска працягвалася 4 дні і скончылася 28.07.1148 адступленнем крыжацкага войска. Восенню 1148 войска еўрапейскіх манархаў пакінула тэрыторыю Святой Зямлі, морам адправіўшыся назад у Еўропу.

У 1155 Нарудзін зрабіў Дамаск сталіцай сваёй дзяржавы, а ў 1169 далучыў Егіпет да сваіх земляў, пасадзіўшы ва ўлады дынастыю Фатымідаў. Такім чынам было створана небяспечнае аб’яднанне Егіпту і Сірыі пад валадарствам адзінага чалавека. Другі крыжовы паход скончыўся беспаспяхова. Масульмане кансалідавалі ідэю свяшчэннай вайны і знішчыні амаль палову крыжацкага войска.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • История средних веков. Европа. — Минск, 2000.
  • Самаркин В. В. Историческая география Западной Европы в средние века. — М., 1976.
  • История средних веков / Под ред. С. П. Карпова. — М., 2000. — Т. 1.
  • История средних веков / Под ред. С. П. Карпова. — М., 2000. — Т. 2.