Дружылавічы

аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Дружы́лавічы[1] (трансліт.: Družylavičy, руск.: Дружиловичи) — аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавета.

Аграгарадок
Дружылавічы
Свята-Мікалаеўская царква
Свята-Мікалаеўская царква
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 375 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1652
Паштовыя індэксы
225821
Аўтамабільны код
1
СААТА
1230837018
Дружылавічы на карце Беларусі ±
Дружылавічы (Беларусь)
Дружылавічы
Дружылавічы (Брэсцкая вобласць)
Дружылавічы

Да 2013 года Дружылавічы з'яўляліся цэнтрам Дружылавіцкага сельсавета[2].

Гісторыя

правіць

Вядомы з 1450—1460-х гадоў як цэнтр воласці, выслугі ў караля Казіміра пінскага князя Юрыя Сямёнавіча, які даў з яе дзесяціну ўсяго з Дружылавіч дружылавіцкай Мікалаеўскай царкве, а таксама наданні ў Опалі, Дастоеве, Моталі і Давячоравічах[3]. У 1555 годзе згадваецца гаспадарскі "двор" Дружылавічы, у яго воласць уваходзілі Опаль, Дастоева, Моталь, Давячоравічы. У 1557 годзе праведзена Валочная памера Дружылавіцкай воласці.

Насельніцтва

правіць
  • 1999 — 656 чалавек
  • 2009 — 501 чалавек

Славутасці

правіць
 
Сядзібны дом Карпінскіх
 
Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну

Мемарыялы

правіць
  • Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26.06.2013 № 287 "Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области"
  3. http://starbel.by/dok/d008.htm

Спасылкі

правіць