Друцкае княства — удзельнае княства 12—16 ст. з цэнтрам у г. Друцку (цяпер вёска ў Талачынскім р-не), размяшчалася на тэрыторыі сучасных Талачынскага, Крупскага і Круглянскага раёнаў.

Гістарычная дзяржава
Друцкае княства
1101 — 1565

Сталіца

Пасля смерці полацкага кн. Усяслава Брачыславіча (1101), Друцк стаў адным з удзелаў Полацкай зямлі, але хто з братоў сядзеў на друцкім стальцы дакладна невядома (гл. Ізяславічы Полацкія). Хутка пасля гэтага Друцкам завалодаў Глеб Менскі, але ў 1116 горад і ўдзел адваяваў вялікі князь кіеўскі Уладзімір Усеваладавіч, хто пасля гэта валодаў княствам невядома. У 1150-х Друцкае княства зноў было пад уладай нашчадкаў Глеба Менскага, у 1159 г. на друцкім стальцы сядзеў яго ўнук — Глеб Расціславіч. У 1159 г. дручане выгналі Глеба Расціславіча з горада, прапанаваўшы сталец Рагвалоду-Васілю, што выклікала паміж апошнім і Глебавічамі працяглы канфлікт. У 14 ст. Друцкае княства ўвайшло ў склад ВКЛ, распрасціралася ад Барысава да Оршы і ад Лукомля да Цяцерына (за сучасным Круглым). Належала роду кн. Друцкіх, які меў шмат адгалінаванняў. З канца 15 ст. асобныя часткі Друцкага княства трапілі ва ўладанне родаў Сапегаў, Гаштольдаў, Ямантавічаў, Гарнастаяў. Частка князёў Друцкіх пераехала ў Вялікае княства Маскоўскае (1508). Пасля адміністрацыйнай рэформы ВКЛ (1565—1566) землі княства цалкам уключаны ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства.

Літаратура

правіць
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995.
  • Друцк старажытны: Да 1000-годдзя ўзнікнення горада / Рэд.кал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэдактар) і інш.; Маст. У. М. Жук. -Мн.: БелЭН, 2000. —128 с.: іл. ISBN 985-11-0185-0;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. — Мн., 1996.