Друцк (герб)

шляхецкі герб

Друцк — прыватнаўласніцкі герб. Гербам карысталіся прадстаўнікі княжацкага роду Друц­кіх і яго шматлікіх галі­н — Друцкіх-Азярэцкіх, Друцкіх-Горскіх, Друцкіх-Канопляў, Друцкіх-Любецкіх, Друцкіх-Саколінскіх, Друцкіх-Талачынскіх.

Герб «Друцк»

Гісторык Васіль Варонін лічыць герб «Друцк» відазмененым гербам «Трызуб» («Слупы»)[1].

АпісаннеПравіць

У чырвоным полі сярэбраны меч, абапал ляза папарна размешчаныя гарызантальна 4 залатыя паўмесяцы рожкамі насустрач[2].

ВыкарыстаннеПравіць

 
Герб Талачына

Герб «Друцк» узяты за аснову сучаснага герба Талачына, які ўваходзіў у склад Друцкага княства.

Зноскі

  1. Князі Гальшанскія і Друцкія
  2. Вячаслаў Насевіч. Друцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.

СпасылкіПравіць