Друя (гміна)
Гміна Друя (польск.: Gmina Druja, таксама gmina Drujsk) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Друі (2453 жых. у 1921 годзе[2]), якая першапачаткова была асобнай гарадской гмінай[3].
Друя | |
---|---|
польск.: Druja | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
да 1925: Дзісенскi павет 1926—1939: Браслаўскi павет |
Уключае | 162 грамады |
Адміністрацыйны цэнтр | Друя |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1931) | 9 772[1] |
Шчыльнасць | 50 чал./км² |
Плошча | 197,2[1] |
У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Друя ўваходзіла ў склад Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства[2]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дзісенскім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[4], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 1 студзеня 1926 года гміна з Дзісенскага павета перададзена ў склад Браслаўскага павета таго ж ваяводства[5]. Гміна Друя была адной з 7 гмін, размешчаных на граніцы з Латвіяй.
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Зноскі
- ↑ а б Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom I — Województwo Wileńskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938
- ↑ а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ↑ Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
- ↑ Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472