Дрыса (рака)
Дры́са — рака ў Расонскім і Верхнядзвінскім раёнах Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 183 км[1]. Плошча вадазбору 6420 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 45,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰. Агульнае падзенне ракі 45,3 м.
Дрыса | |
---|---|
![]() Рака Дрыса ў межах г.Верхнядзвінска | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 183 км |
Басейн | 6 420 км² |
Расход вады | 45,6 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | возера Дрысы |
• Каардынаты | 55°55′38″ пн. ш. 29°23′03″ у. д.HGЯO |
Вусце | Заходняя Дзвіна |
• Каардынаты | 55°47′23″ пн. ш. 27°55′53″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Код у ДВР | 01020000112199000000020 |
![]() ![]() |
|
![]() |
Асноўныя прытокіПравіць
Справа: Нешчарда, Нішча, Свольна. Злева: Шчаперня, Дахнарка, Чарнейка.
На рацэПравіць
Гарады: Верхнядзвінск.
АгульнаеПравіць
Выцякае з возера Дрысы, цячэ па паўночнай частцы Полацкай нізіны праз азёры Астраўцы, Сіньша і Буза, вусце ў межах горада Верхнядзвінск. Летне-асенняя межань каля 140 сутак. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 сутак, у нізоўі 2 сутак. Каля вёскі Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёна (61 км уверх ад вусця) найбольшы расход вады 279 м³/с (1962), найменшы — 6,34 м³/с (1972).
Даліна трапецападобная, месцамі скрынкападобная, ніжэй вусця Нішчы на асобных участках невыразная, шырынёй 0,2—0,5 км, у нізоўі — 1,5 км. Пойма нярэдка забалочаная, яе шырыня 0,1—0,5 км. Рэчышча звілістае, шырынёй 25—45 м. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сакавіка, доўжыцца каля 60 сутак.
У басейне Дрысы азёры Мяшчэцкае, Якаўскае, Сіньша, Сяляўскае, Глыба, Пралобна, Барсучае, Бродна, Валоба, Гачча, Глухое, Дземіна, Доўжа (Доўжна), Жабенак, Звярынае, Бачонак, Ізбёнак, Куніца, Луцянок, Арловец, Заслісцінак, Межна, Ножніцы, Опціна, Рудзянок, Сямёненкі, Падазёркі, Шэпельна, Ямна, Лебядзіна, Лапушынскае, Малыя Блізняты, Паўднёвы Блізня, Паўночны Блізня, Шчучае, Негаўскае і іншыя.
Зноскі
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
КрыніцыПравіць
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.