Дрысенскі павет
Дры́сенскі паве́т — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1923 гадах. Цэнтр — горад Дрыса.
Дрысенскі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у | Віцебская губерня |
Адміністрацыйны цэнтр | Дрыса |
Дата ўтварэння | 1776 |
Дата скасавання | 1923 |
Насельніцтва | 97 083 жыхароў (1 897) |
Плошча | 2568,9 вёрст (1897) |
Гісторыя
правіцьУтвораны 24 жніўня (4 верасня) 1776 г. у складзе Полацкай губерні Расійскай імперыі пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. 12 (23) снежня 1796 г. скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў склад Беларускай губерні. 27 лютага (11 сакавіка) 1802 г. павет быў адноўлены ў складзе Віцебскай губерні. Плошча павета складала 2568,9 кв. вёрст.
У студзені 1919 г. Клясціцкая воласць перададзена ў Полацкі павет. Паводле мірнага дагавора Расіі з Латвіяй ад 11 жніўня 1920 г. Прыдруйская і Пустынская воласці ўвайшлі ў склад Латвіі. 15 лютага 1923 г. Дрысенскі павет быў скасаваны, яго тэрыторыя была далучана да Полацкага павету.
Насельніцтва
правіцьПа дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала каля 97 тыс. чал.[1] У тым ліку беларусаў - 86,2%, яўрэяў - 9,1%, палякаў - 2,4%, рускіх - 1,6%. У працэнтных адносінах па долі беларусаў сярод іншых народаў Дрысенскі павет перавышаў усе іншыя паветы Віцебскай губерні[2].
У павятовым горадзе Дрысе пражывала 4238 чал.
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ 1906 годзе ў склад павета ўваходзіла 17 воласцей:
Воласць | Валасны цэнтр |
---|---|
Асвейская | м. Асвея |
Дзернавіцкая | м. Дзёрнавічы |
Замашанская | маёнтак Савейкі |
Зябкаўская | в. Зябкі |
Ігналінская | в. Царкоўна |
Каменская | засценак/фальварак Перасыпы (?) |
Каханавіцкая | маёнтак Каханавічы |
Клясціцкая | слабада Клясціцы |
Прыдруйская | в. Белае |
Пустынская | пагост Пустынь |
Сар’янская | пагост Дзегцярова Ніжняе |
Стрыжанская | в. Семянова |
Сушкоўская | в. Сушкі |
Tаболкаўская | в. Жоўніна |
Філіпаўская | в. Прудзінкі |
Юстыянаўская | в. Цясты |
Юхавіцкая | м. Юхавічы |
Мястэчкі Дрысенскага павета:
Павет меў 811 паселішчаў сельскага тыпу, 24 царквы, 11 касцёлаў, некалькі сінагог і яўрэйскіх школ, у 1886 г. — 9, у 1897 г. — 59 школ усіх тыпаў.
Вядомыя асобы
правіць- Ісаак Аскназій (1856-1902) — рускі і яўрэйскі жывапісец-біблеіст.
- Казімір Бердыган (1894—1972) — беларускі хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
- Мікалай Накоўнік (1895—1975) — геолаг і петрограф, доктар геолага-мінералагічных навук (1947), прафесар (1952).
- Тарас Хадкевіч (1912—1975) — беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык, публіцыст, заслужаны работнік культуры БССР.
- Ігнат Храпавіцкі (1817—1893) — беларуска-польскі паэт, перакладчык, фалькларыст, грамадскі дзеяч.
- Ян Чэрскі (1845-1892) — геолаг і географ, даследчык Сібіры.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Дадзеныя агульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі на "Демоскоп Weekly"
- ↑ Этнокультурные процессы Белорусского Подвинья (Витебщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы. — Минск : Беларуская навука, 2017. С.205
Літаратура
правіць- Камінкі, М. Дрысенскі павет / Мікалай Дрысенскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 303. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
правіць- Старыя карты Дрысенскага павета на сайце "Литера Ру"
- Дрысенскі павет на сайце Radzima.net
- Праваслаўныя цэрквы Дрысенскага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты
- Рымска-Каталіцкія касцёлы Дрысенскага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты