Дрыс Ме́ртэнс (нідэрл.: Dries Mertens; нар. 6 мая 1987, Лёвен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Напалі» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.

Футбол
Дрыс Мертэнс
DriesMertens.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 мая 1987(1987-05-06)[1][2][3] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Бельгіі Бельгія
Рост 169 см
Вага 64 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападаючы
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Італіі Напалі
Нумар 14
Маладзёжныя клубы
1996—1998 Сцяг Бельгіі Лёвен
1998—2003 Сцяг Бельгіі Андэрлехт
2003—2005 Сцяг Бельгіі Гент
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Сцяг Бельгіі Гент 0 (0)
2005—2006   Сцяг Бельгіі Эндрахт Алст 14 (4)
2006—2007   Сцяг Нідэрландаў АГОВВ 35 (2)
2006—2009 Сцяг Нідэрландаў АГОВВ 73 (28)
2009—2011 Сцяг Нідэрландаў Утрэхт 65 (16)
2011—2013 Сцяг Нідэрландаў ПСВ 62 (37)
2013— Сцяг Італіі Напалі 97 (22)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Сцяг Бельгіі Бельгія (да 17) 4 (0)
2011— Сцяг Бельгіі Бельгія 47 (8)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Расія 2018
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 мая 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 чэрвеня 2016
Commons-logo.svg Дрыс Мертэнс на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Мертэнс з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клуба «Андэрлехт», у асноўную каманду якой ніколі не трапляў. У 2005 годзе Дрыс стаў іграком «Гента», аднак на працягу двух сезонаў ігрок знаходзіўся ў арэндах у дробнай бельгійскай і нідэрландскай камандах, у апошнюю з якіх, клуб АГОВВ, у 2007 годзе перашоў.

У новым клубе, які гуляў у другім дывізіёне нідэрландскага футбола, Дрыс з цягам часу стаў капітанам і набыў статус футбаліста вялікага таленту. 25 мая 2009 года падпісаў кантракт з клубам «Утрэхт».

28 чэрвеня 2011 года Мертэнс разам з партнёрам па «Утрэхту» Кевінам Стротманам перайшоў у склад эйндхавенскага ПСВ. За за гэтыя трансферы нідэрландскі гранд выдаткаваў увогуле 13 млн еўра[4].

У 2013 годзе ігрок перайшоў у італьянскі «Напалі».

МіжнароднаяПравіць

У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі.

ДасягненніПравіць

ПСВ

«Напалі»

Зноскі

  1. Dries Mertens // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dries Mertens // FBref.com
  3. Dries Mertens // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. PSV agree deals for Utrecht duo Dries Mertens & Kevin Strootman. Goal.

СпасылкіПравіць