Дрычынскі сельсавет (Пухавіцкі раён)

Дры́чынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Дрычын.

Дрычынскі сельсавет
Краіна Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Дрычын
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 460
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

ГісторыяПравіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года — Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года — Рудзенскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дукорскага сельсавета[1].

СкладПравіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты: аграгарадок Дрычын, вёскі Белае, Вішнёўка, Вясёлае, Горкі, Граддзё, Груд, Калінаўка, Капейнае, Каробавічы, Красны Яр, Малінаўка, Маргі, Нізоўка, Ніўкі, Новы Кут, Паддуб’е, Пенякі, Салаўі, Сетча, Станіславова, Шыманаў Кут і Янкава.

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1460 чалавек[2], з іх 89,8 % — беларусы, 8,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы[3].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.