Дрэва Тэнерэ́ (фр.: Arbre du Ténéré) — акацыя, якая лічылася ў свой час самым самотным дрэвам на Зямлі. Расла ў пустыні Тэнерэ (паўночны ўсход Нігера, на мяжы Сахары); у радыусе 400 км ад яе не сустракалася ніводнага іншага дрэва. Яе прыкладныя каардынаты — 17°45′00″ пн. ш. 10°04′00″ у. д.HGЯO.

Дрэва
Дрэва Тэнерэ
Arbre du Ténéré
Arbre-du-tenere-1961.jpg
1961
17°45′ пн. ш. 10°04′ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Niger.svg Нігер
Пустыня Тэнерэ
Статус Збіта
Commons-logo.svg Дрэва Тэнерэ на Вікісховішчы

Дрэва атрымала вядомасць у пачатку 1930-х гадоў, калі стала аб'ектам увагі натуралістаў і географаў; да гэтага яно ўжо некалькі дзесяцігоддзяў з'яўлялася месцам прыпынку гандлёвых караванаў, якія перасоўваліся па гандлёвых шляхах Сахары. Навукоўцам удалося вызначыць, што ўзрост акацыі складаў каля 300 гадоў. Высоўваліся розныя гіпотэзы наконт унікальнага размяшчэння дрэва Тэнерэ, часцей за ўсё лічыцца, што яно — рэштка лесу, які знік у выніку імклівай змены клімату і апустыньвання. Было ўсталявана, што карані дрэва былі звязаны з фрэатычнай зонай, якая жывіла яго.

Акацыя была збіта грузавіком, за рулём якога знаходзіўся п'яны вадзіцель-лівіец, у 1973 годзе. 8 лістапада таго ж года рэшткі дрэва перанеслі ў Нацыянальны музей Нігера ў сталіцы дзяржавы, горадзе Ніямей. На месцы, дзе яно стаяла, узведзены металічны помнік у форме дрэва.

СпасылкіПравіць

Гл. таксамаПравіць