Дрэтунскі раён
Дрэтунскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1924—1925 гг. Створаны 17 ліпеня 1924 г. у Полацкай акрузе. Цэнтр — вёска Дрэтунь.
Дрэтунскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Уключае | 11 сельсаветаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дрэтунь |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 3 ліпеня 1925 |
Насельніцтва (1925) | 22 319 |
Плошча | 1,26 тыс. км² |
Плошча тэрыторыі раёна 1265 км², насельніцтва (на 1 студзеня 1925 г.) 22 319 чалавек, 438 населеных пунктаў.
20 жніўня 1924 г. раён падзелены на 11 сельсаветаў:
- Алесеўскі;
- Арлейскі;
- Васілеўскі (Васільеўскі);
- Дрэтунскі;
- Круцікаўскі;
- Маласітнянскі;
- Паповалуцкі;
- Старадворскі;
- Тродавіцкі;
- Чырванаборскі;
- Шнітаўскі.
3 ліпеня 1925 г. пераіменаваны ў Краснапольскі раён.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 1996. — Т. 3. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т.1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.)