Дрэтунь (возера)
Дрэ́тунь — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 34 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, каля вёскі Дрэтунь і чыгуначнай станцыі Дрэтунь.
Дрэтунь | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,84 км |
Шырыня | 0,44 км |
Плошча | 0,28 км² |
Аб’ём | 0,00054 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,33 км |
Найбольшая глыбіня | 3,4 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,9 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | 0,09 ‰ |
Празрыстасць | 2,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 14,8 км² |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні 0,28 км². даўжыня 0,84 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 2,33 км найбольшая глыбіня возера 3,4 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады ў возеры 0,54 млн м³. Плошча вадазбору 14,8 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя, складзеныя з пяскоў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,2—0,4 м, на поўдні і захадзе тарфяністыя. Дно плоскае, пясчанае ўздоўж берагоў. На большых глыбінях дно выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У Дрэтунь упадае ручай з возера Чармісца (Чэрмісца[1]) і выцякае ручай у раку Палата. Зарастае падводнай расліннасцю.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.
На беразе возера паляўніча-рыбалоўная база[2].
Зноскі
- ↑ ЭПБ 1983.
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 58. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Літаратура
правіць- Уласаў Б. П. Дрэтунь // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 237. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 58. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)