Дубаносы (Мядзельскі раён)

Дубано́сы[1] (трансліт.: Dubanosy, руск.: Дубоносы) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

Вёска
Дубаносы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
14
Насельніцтва
23 чалавекі (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222376
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240857012
Дубаносы на карце Беларусі ±
Дубаносы (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Дубаносы (Мядзельскі раён)
Дубаносы (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Дубаносы (Мядзельскі раён)

Гісторыя правіць

У 1847 годзе вёска маёнтка Янушава Вілейскага павета Віленскай губерні, уладанне памешчыка В. Корсака, У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1921 годзе ў Крывіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

З 12.10.1940 года вёска ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У 1948 годзе вяскоўцы стварылі калгас імя Дзяржынскага. З 1975 года вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Бальшавік» (цэнтр — Пузыры).

У 2009 годзе Пузыроўскі сельсавет быў скасаваны, і Дубаносы ўвайшлі ў склад Крывіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 1847 год — 4 двары, 34 жыхара
  • 1907 год — 87 жыхароў
  • 1921 год — 21 двор, 124 жыхары.
  • 1931 год — 22 двары, 124 жыхары[3].
  • 1960 год — 98 жыхароў
  • 1997 год — 14 двароў, 23 жыхара

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 219 ад 30 кастрычніка 2009 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» (руск.)
  3. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60

Літаратура правіць

Спасылкі правіць