Дубна (прыток Волгі)

(Пасля перасылкі з Дубна, прыток Волгі)

Дубна — рака ва Уладзімірскай, Маскоўскай і часткова Цвярской абласцях Расійскай Федэрацыі, правы прыток Волгі.

Дубна бярэ пачатак ва Уладзімірскай вобласці, паміж паселішчамі Карэлы і Зезявітава, паблізу горада Аляксандрава, на схілах Клінска-Дзмітраўскай грады. Рака ўпадае ў Волгу на ўсход ад горада Дубны, за 8 км ніжэй Іванькаўскай плаціны.

На Дубне — аднайменны горад, рабочы пасёлак Вярбілкі. Даўжыня — 167 км, плошча басейна — 5350 км².