Дубрава (Маладзечанскі раён)

вёска ў Маладзечанскім раёне, Беларусь

Ду́брава[1] (трансліт.: Dubrava, руск.: Дуброво) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Аляхновіцкага сельсавета. За 36 км на паўднёвы усход ад Маладзечна, 42 км на паўночны захад ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Дубрава на лініі Мінск-Маладзечна. На рацэ Заходняй Бярэзіне.[2]

Вёска
Дубрава
вёска Дубрава ў кастрычніку
вёска Дубрава ў кастрычніку
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222324
Аўтамабільны код
5
СААТА
6238830016
Дубрава на карце Беларусі ±
Дубрава (Маладзечанскі раён) (Беларусь)
Дубрава (Маладзечанскі раён)
Дубрава (Маладзечанскі раён) (Мінская вобласць)
Дубрава (Маладзечанскі раён)

Гісторыя правіць

За 0,3 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца гарадзішча, што сведчыць пра даўнюю гісторыю паселішча.[2]

Уваходзіла ў Заслаўскае княства. Прынамсі з 1-й паловы XV ст. належала Мантыгердавічам. Пасля гібелі ў бітве на Вядрошы (1500) апошняга Мантыгердавіча — Яна Пятровіча, маёнткі роду перайшлі да яго сястры Соф'і, жонкі Станіслава Кішкі. У 1524 годзе пры падзеле маёнткаў паміж Кішкамі і Радзівіламі Дубрава дасталася апошнім. З 1539 года ва ўладанні Глябовічаў.

Паводле Яна Ходзькі, у 1453 годзе Глябовічы ў Дубраве пабудавалі касцёл[3] гэтыя звесткі часта сустракаюцца ў даведачнай літаратуры[2]. Аднак, вядома, што да Глябовічаў гэтыя ўладанні перайшлі значна пазней. У крыніцах касцёл згадваецца з 1576 года[2].

У даведачнай літаратуры можна сустрэць звесткі пра бернардынскі кляштар у Дубрава, а таксама пра аднаўленне Марцыбелай Глябовіч у 1670 годзе дубраўскага касцёла, аднак, гэтыя звесткі тычацца кляштара і касцёла ў Дуброўне.

У XVIII ст. — мястэчка Мінскага ваяводства ВКЛ. У 1787 годзе ў ім быў пабудаваны мураваны касцёл. Станам на 1791 год у мястэчку змяшчаўся маёнтак пана С. Марцінкевіча, таксама тут знаходзіліся 2 карчмы і бровар.[2] У Марцінкевічаў маёнтак быў куплены апошнім менскім ваяводам Адамам Хмарай.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) мястэчка апынулася ў Расійскай імперыі. Станам на 1796 год з'яўлялася ўласнасцю тайнага саветніка Адама Хмары[4]. Хмара пабудаваў у Дубрава палац, а таксама замест згарэлага новы касцёл, дзе пазней быў пахаваны (1805).

Станам на 1800 год — сяло, цэнтр маёнтка куды таксама ўваходзілі вёскі Навасёлкі і Татарскія. Частка Дубрава належала Дубраўскай ўніяцкай плябаніі. У Дубрава быў гаспадарчы двор маёнтка, касцёл з плябаніяй, драўляная ўніяцкая царква, 2 карчмы, вадзяны млын на Заходняй Бярэзіне.[4]

Станам на 1833 год у Дубраўскім маёнтку, які належаў мінскаму павятоваму маршалку Г. Хмары, агулам 552 сялянскія душы, 1483 дзесяціны зямлі, вінакурнае прадпрыемства, 3 млыны, 3 карчмы.[4]

У 1861 годзе — сяло з касцёлам, капліцай і вадзяным млыном. У 1868 годзе касцёл перароблены ў праваслаўную царкву Раства Багародзіцы.[4]

У 1880 годзе — мястэчка, цэнтр сельскай грамады ў Ракаўскай воласці Мінскага павета Мінскай губерні. У 1886 годзе ў Дубраве працавала народнае вучылішча. У 1897 годзе ў сяле Дубрава — царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін; у маёнтку Дубрава — вінакурны завод, млын, сукнавальня; побач таксама было аднайменнае ўрочышча Дубрава.[4]

З лютага да снежня 1918 года занята нямецкімі войскамі. З ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе Польшчы. Станам на 1938 года вёска Дубрава і засценак Дубрава ў Ракаўскай гміне Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства. З прыходам палякаў касцёл у Дубрава быў павернуты каталікам[4]

З 1939 года ў БССР, з 12.10.1940 года — цэнтр Дубраўскага сельсавета Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці.[4]

З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У баях за вызваленне вёскі загінула 14 салдат і 11 партызан (брацкая магіла знаходзіцца каля развілкі дарог на Аляхновічы і Навасёлкі, абеліск устаноўлены ў 1965 годзе).[4]

З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. 27 кастрычніка 1964 года Дубраўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Аляхновіцкага сельсавета. Пэўны час у вёсцы размяшчалася цэнтральная сядзіба саўгаса «Дубрава».[4]

Станам на 2010 год, працуе сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама.[4]

Выдатныя мясціны правіць

Насельніцтва правіць

  • 1791 год — 32 двары, 225 чалавек
  • 1800 год — 30 двароў, 175 чалавек
  • 1843 год — 30 двароў, 193 чалавекі
  • 1861 год — 32 двары, 256 чалавек
  • 1897 год — сяло: 57 дв., 329 чал.; урочышча: 1 дв., 16 чал.; маёнтак: 44 чал.
  • 1938 год — вёска: 88 дв., 479 чал.; засценак: 44 дв., 266 чал.
  • 2010 год — 242 гаспадаркі, 632 жыхары

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г д Гарады і вёскі Беларусі. Т.8., кн.3. — С. 257.
  3. Chodźko Borejko Jan. Diecezja Mińska około 1830 roku. — S. ?.
  4. а б в г д е ё ж з і к Гарады і вёскі Беларусі. Т.8., кн.3. — С. 258.
  5. Співак М. П. Мяльгуй Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 72. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі. Т.8., кн.3. — С. 257—258.

Спасылкі правіць