Дубравенка

рака ў Беларусі

Дубраве́нка[1] — рака ў Беларусі Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Дняпро.

Дубравенка
Месца ўпадзення Струшні ў Дубравенку
Месца ўпадзення Струшні ў Дубравенку
Характарыстыка
Даўжыня 18 км
Басейн 56 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Сафіеўка
 • Каардынаты 53°59′48,60″ пн. ш. 30°18′09,87″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Месцазнаходжанне Магілёў
 • Каардынаты 53°53′30,33″ пн. ш. 30°19′27,87″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Магілёўскі раён
physical
Дубравенка
Дубравенка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 18 км[2]. Плошча вадазбору 56 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Сафіеўка Магілёўскага раёна, усё ніжняе цячэнне ў межах Магілёва, дзе і ўпадае ў Дняпро. Даліна добра распрацаваная, яе шырыня 18—20 м. Схілы стромкія, вышынёй 18—20 м, іх пераразаюць шматлікія яры. Вадазбор нізінны[1]. Мае два прытокі — ручаі Струшня і Прыснянка (справа).

На паўночна-заходняй ускраіне Магілёва на рацэ плаціна і сажалка. Месца адпачынку гараджан.

Дубравенка ў Магілёве

Зноскі

Літаратура Правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Дубравенка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 229.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 159. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Могилёвская область. Могилёвский район: карта. Могилёв: план города / Ред. Г. Г. Науменко, Г. А. Мациевская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 5 000 экз.
  • Ліст карты N-36-73. Выданне 1979 г. (руск.)