Дубраўка (Вілейскі раён)
Ду́браўка[1] (трансліт.: Dubraŭka, руск.: Дубровка) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.
Вёска
Дубраўка
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 23 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 139 км ад Мінска, на аўтадарозе Кумельшчына—Жары.
Гісторыя
правіцьУ пісьмовых крыніцах вядома з XVII ст. У 1615 г. сяло ў маёнтку Сэрвач, у Ашмянскім павеце ВКЛ, шляхецкая ўласнасць, 20 валок. У 1756 г. вёска ў маёнтку Кастыкі Міхаіла Слізня, падканюшага ВКЛ; у 1765 г. ў маёнтку Сэрвач, уласнасць Э. Радзевіч, 14 двароў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць І. Вазгірда, В. Козела. З 1820 г. ў маёнтку Латыгаль, уласнасць казны. У 1897 г. вёска ў Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1908 г. мелася 340 дзесяцін зямлі.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].
З лістапада 1939 г. ў БССР, з 4.12.1939 г. ў Вілейскай вобласці, з 15.1.1940 г. ў Крывіцкім раёне, з 12.10.1940 г. ў Сцешыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. У чэрвені 1949 г. створаны калгас імя І. Д. Чарняхоўскага. З 16.7.1954 г. ў Жарскім сельсавеце таго ж раёна Маладзечанскай, з 20.1.1960 Мінскай абласцей. З 25.12.1962 г. ў Вілейскім раёне.
З 1991 года ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь. Да 8 лютага 2010 года ў Жарскім сельсавеце. Затым да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сцешыцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіцьЗноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58
Літаратура
правіць- Dąbrówka, wieś, powiat wilejski, gmina Serwecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 396.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх