Зубрэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Зубрэ́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Зубрэвічы.

Зубрэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Зубрэвічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 964
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дубраўскі сельсавет у складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дубраўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дубраўскага сельсавета 11 населеных пунктаў[1]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Першамайскага сельсавета ў межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ударнік» (9 населеных пунктаў: Балотавічы, Барэйшава, Вярхоўе, Дзятлава, Лісуны, Мацнава, Мезенава, Тумінічы і Хадулы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зубрэвічы, сельсавет перайменаваны ў Зубрэвіцкі[2].

Насельніцтва правіць

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1305 чалавек[3], з іх 86,6 % — беларусы, 11,6 % — рускія, 1,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 964 чалавекі[5].

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі правіць