Дубраўскі сельсавет (Відзаўскі раён)

Ду́браўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Відзскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубраўка.

Дубраўскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіць у Відзскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Дубраўка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 г. апынуўся ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя был адалучана да Казянскага сельсавета[1].

АрхіўПравіць

Архіўныя дакументы Дубраўскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[2]. Архіў, які ахоплівае 1944-1949 і 1952-1954 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш.
Памер архіва — 16 старонак.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1076.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.