Дубраўскі сельсавет (Хоцімскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Ду́браўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубраўка.

Дубраўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Хоцімскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Дубраўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Батаеўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.