Дубровіца[1], ці Дубровыця[2] (укр.: Дубровиця), таксама сустракаецца Дубравіца[3] — горад ва Украіне, на рацэ Гарынь. Адміністрацыйны цэнтр Дубровыцкага раёна Ровенскай вобласці. Насельніцтва 9430 чал. (2011). Знаходзіцца за 126 км на поўнач ад Роўна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).

Населены пункт
Дубровіца
укр.: Дубровиця
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
Dubrovica, Rynak, Pijarski. Дубровіца, Рынак, Піярскі (N. Orda, 1875).jpg
Касцёл Св. Яна Хрысціцеля, Н. Орда
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
58,7 км²
Вышыня цэнтра
158 м
Насельніцтва
9430 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3658
Паштовы індэкс
34100—34108
Афіцыйны сайт
Дубровіца на карце Украіны
Дубровіца (Украіна)
Дубровіца

Дубровіца — колішняя сталіца княства і графства на гістарычнай Піншчыне (частка Берасцейшчыны), на захадзе Палесся.

НазваПравіць

Тапонім Дубровіца, напэўна, утварыўся ад асновы «дуброва» (дубовы лес)[4].

ГісторыяПравіць

 
Сядзіба Плятэраў у Варобіне, Н. Орда

Упершыню згадваецца як горад Тураўскага княства пад 1005 годам. У 2-й палове XII ст. стала сталіцай удзельнага Дубровіцкага княства.

У 1340-я года Дубровіца далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[1]. З XV ст. нададзена ва ўладанні адной з галін князёў Гальшанскіх, якая ад княства звалася Гальшанскімі-Дубровіцкімі. У XVI ст. у складзе Троцкага ваяводства, збудаваны касцёл. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства[5]. У гэты ж час стала сталіцай графства.

У 1571 годзе Дубровіцу як пасаг атрымаў А. Курбскі[1]. У 1695 годзе Ян Дольскі фундаваў у Дубровіцы калегіум піяраў. З XVIII ст. ва ўладанні Плятэраў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1795 годзе з усёй воласцю (колішнім графствам) пераведзена ў склад Валынскай губерні. Па задушэнні паўстання 1830-1831 гадоў, у 1831 годзе расійскія ўлады скасавалі калегіум піяраў.

У 1918—1919 годзе ў Дубровіцы адбылося зладжанае эсэрамі і бальшавікамі Палескае паўстанне, у выніку разрабаваны палац графаў Плятэраў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З 1939 года Дубровіца ў склад УССР, з 1940 года цэнтр раёна. У 2-ю сусветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 10 студзеня 1944 года горад пад нямецкай акупацыяй.

30 ліпеня 1997 года гарадскі савет зацвердзіў сучасныя герб і сцяг Дубровіцы.

НасельніцтваПравіць

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, завод перапрацоўкі ільна.

Турыстычная інфармацыяПравіць

СлавутасціПравіць

  • Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (16951701)
  • Сядзіба Плятэраў (XVIII ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы (1862)
 
Касцёл Св. Яна Хрысціцеля

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 ЭнцВКЛ, 2005
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  3. Беларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя і гісторычныя тэрыторыі і граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк, 1953.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 112.
  5. 5,0 5,1 Dąbrowica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 931
  6. Дубровица // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць