Дуброўна
Дубро́ўна[2] (трансліт.: Dubroŭna) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Дубровенскага раёна, цэнтр Малабахаўскага сельсавета[3], на рацэ Дняпро пры ўпадзенні ў яго рэк Задубровенка і Свінка. За 107 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Асінаўка на лініі Орша—Смаленск (Расія), аўтадарогамі злучаны з Оршай, Горкамі, Асінторфам. Насельніцтва 7 122 чал. (2017)[4].
Горад
Дуброўна
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьУ аснове тапоніму «Дуброўна» паняцце, якое пазначае тып лесу — дубовы лес, дуброва[5].
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьДатаванне першага ўспаміну пра Дуброўна няпэўнае. Пад 1392 або 1393 гг. у Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаецца «зямля пустая Дубровенская», якую князь Дзмітрый Сямёнавіч запісаў княгіні Соф’і і яе дзецям. Аднак сучасныя даследчыкі мяркуюць, што ў дакуменце ідзе гаворка пра іншае «Дуброўна» або адбылося няслушнае датаванне падзеі[6]. У канцы XV ст. неаднаразова ўпамінаецца воласць «Дубровенскі шлях». Расійскі гісторык М. Любаўскі лічыў, што цэнтрам гэтай воласці была вёска Дубровенка (цяпер не існуе) на захадзе Смаленшчыны, аднак цалкам магчыма, што воласць спярша мела сваім цэнтрам Дуброўна, ад якога і атрымала назву[6]. Пагатоў, дагэтуль тут ужо збудавалі замак.
Першы дакладны пісьмовы ўпамін пра Дуброўна як «горад» у значэнні ўмацаванага паселішча[6] датуецца 1514 г. З пачатку XVІ ст. яно стала цэнтрам воласці на мяжы Віцебскага і Смаленскага ваяводстваў[7]. Пазней тут утварылася Дубровенскае графства. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ў валоданні вялікіх князёў, Глябовічаў, Сапегаў, Любамірскіх і іншых.
У 1535, 1536 гг. Дуброўна пацярпела ад набегаў маскоўскіх захопнікаў. 22 кастрычніка 1564 г. Дуброўна было захоплена маскоўскімі войскамі. У 1630 г. Мікалай Глябовіч заснаваў у мястэчку касцёл і кляштар бернардзінцаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) па працяглай аблозе ў чэрвені—кастрычніку 1654 Дуброўна занялі маскоўскія войскі, якія спалілі замак і вывезлі мясцовых жыхароў у Смаленск[6]. У 1664 напярэдадні адступлення маскоўскія акупанты зноў вывезлі з мястэчка і ваколіцаў вялікую колькасць мяшчан і сялян з жонкамі і дзецьмі.
У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 загоны казакаў і калмыкаў на чале з расійскім капітанам Салаўёвым спалілі Дуброўна. У 1732 Юрый Станіслаў Сапега атрымаў дазвол на правядзенне ў мястэчку кірмаша на дзень Святога Ільі. У 1750 тут заснавалі суконную мануфактуру.
Расійская імперыя
правіцьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Дуброўна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскай правінцыі; з 1777 у Аршанскім павеце Магілёўскага намесніцтва, пазней губерні. На 1780 год у мястэчку дзейнічалі чатыры царквы і адзін касцёл, працавала паштовая станцыя, штогод праводзілася 3 кірмашы[8]. У 1781 у Дуброўне пачала працаваць гадзіннікавая фабрыка, першая ў Расійскай імперыі. У 1785 пры кляштары піяраў (адкрыўся замест бернардзінскага ў 1774) пачаў дзейнічаць калегіум. У 1788 Іван Староў на заказ Рыгора Пацёмкіна распрацаваў праекты: сядзібнага будынка, гасцінага двара, перабудовы царквы[9] Улетку 1789 выбітны садовы майстар-практык і мастак-праектоўнік апошняй чвэрці XVIII стагоддзя, В. Гульд аб’ехаў маёнткі Пацёмкіна ў Магілёўскай губерні і склаў праект парку ў Дуброўне[9]. У 1809 Ф. К. Любамірскі збудаваў тут новы касцёл.
На 1860 у Дуброўне быў 1001 дом (з іх мураваных — 3), дзейнічала 6 цэркваў (з іх 3 мураваныя), мураваныя касцёл і каталіцкая капліца, драўляная сінагога і 13 іўдзейскіх малітоўных школаў. На паштовай станцыі прыймалася і выдавалася розная карэспандэнцыя. Мелася вольная аптэка. У мястэчку знаходзілася кватэра прыстава 2-га стану і конны этап. 3 навучальных устаноў дзейнічалі казённае яўрэйскае вучылішча 1-га разраду і сельскае вучылішча пры Мікольскай царкве. Працавалі 3 прамысловыя прадпрыемствы, 4 талесныя фабрыкі, 4 піваварні, 2 вадзяныя млыны. Кірмашы праводзіліся ў нядзелю, сераду і пятніцу. Праз раку Дняпро хадзіў паром. На 1861 Дуброўна была цэнтрам воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні, уласнасць Любамірскіх. У 1870 у мястэчку пачала працаваць кумыса-лекавальная ўстанова. На 1909 у Дуброўне было 869 жылых дамоў, з якіх 10 мураваных, працавалі 5 млыноў. У пач. XX ст. у мястэчку пачала працаваць ткацкая фабрыка.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дуброўна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі было перададзена ў склад РСФСР. У 1924 Дуброўна вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам раёна (у 1962—1965 уваходзіла ў склад Аршанскага раёна). У 1925 Дуброўна атрымала статус горада. У Другую сусветную вайну з 16 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
28 лютага 2011 года адбылося афіцыйнае зацверджанне сцяга горада[10].
Насельніцтва
правіць
|
- XIX стагоддзе: 1846 — 3 441 чал.[20]; 1860 — 6 884 чал., з іх 2 623 праваслаўныя, 74 каталікі, 1 пратэстант, 4 183 іўдзеі[21]; 1897 — 7 974 чал.[20]; 1900 — 5 070 чал., з іх 2 567 праваслаўных, 162 каталікі, 5 пратэстантаў, 2 336 іўдзеяў[22]
- XX стагоддзе: 1909 — 9 469 чал.[20]; 1917 — 5 294 чал.; 1926 — 7 920 чал.; 1939 — 9,9 тыс. чал.[20]; 1959 — 4,9 тыс. чал.; 1971 — 6,4 тыс. чал.[20]; 1991 — 9,8 тыс. чал.; 1993 — 10,1 тыс. чал.[20]; 1995 — 9,8 тыс. чал.[23]; 1997 — 9,7 тыс. чал.[24]
- XXI стагоддзе: 2006 — 8,9 тыс. чал.; 2007 — 8,8 тыс. чал.; 2008 — 8,6 тыс. чал.; 2009 — 8 041 чал. (перапіс)[25]; 2015 — 7 345 чал.[26]; 2016 — 7 224 чал.[27]; 2017 — 7 122 чал.[4]
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца. Цэнтр ганчарнага рамяства, так званай дубровенскай керамікі.
Транспарт
правіцьПраз Дуброўна праходзіць аўтамабільная дарога Р22 (Орша — Буда (да М1)). За 8 км на поўнач ад горада — аўтамагістраль М1E30.
Культура
правіцьДзейнічаюць дом культуры, дом рамёстваў, 2 бібліятэкі.
Адукацыя
правіцьУ Дуброўне працуюць 2 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартыўная і музычная школы, дапаможная школа-інтэрнат, дашкольныя ўстановы, сярэдняя прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі.
Рэлігія
правіцьУ Дуброўне дзейнічаюць цэрквы Святой Тройцы і Святога Мікалая, а таксама каталіцкая капліца. Дзейнічае касцёл Маці Божай Фацімскай.
Мас-медыя
правіцьВыдаецца раённая газета «Дняпроўская праўда».
Турыстычная інфармацыя
правіцьІнфраструктура
правіцьДуброўна — цэнтр традыцыйнага ганчарнага рамяства, г. зв. «дубровенскай керамікі». Ад 1993 года ў месце праводзіцца рэгіянальны фестываль музыкі Падняпроўя «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне». Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[28].
Славутасці
правіцьУ цэнтры Дуброўна і за 100 м на ўсход ад утоку ракі Дубровенка ў Дняпро захаваліся 2 гарадзішчы, якія з’яўляюцца помнікамі археалогіі.
- Замчышча
- Кляштар бернардзінцаў (1809) (пачатак ХІХ стагоддзя), вул. Аршанская 3 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000453
- Касцёл Маці Божай Фацімскай
- Свята-Троіцкая царква (1809), вул. Чырвонаслабодская, 3 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000455
- Суконна-талесная мануфактура (канец XIX ст.)
- Свята-Мікалаеўская царква (2003)
- Капліца Святых Барыса і Глеба (2-я пал. XIX ст.)
- Шэраговая забудова (XIX—1-я пал. XX стст.)
- Каменны крыж
- Яўрэйскія могілкі
- Брацкая магіла ў скверы (1941—1944), вул. Садовая — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000454
- Вежа з гадзінамі. Устаноўлена ў цэнтры горада ў чэрвені 2018 года ў азнаменаванне 625-годдзя горада Дуброўна і ў гонар правядзення 25-га Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне»
Страчаная спадчына
правіць- Касцёл бернардзінцаў
- Сінагога Высокая (XIX ст.)
- Царква Святога Мікалая (XVIII ст.)
- Палац Любамірскіх (XVIII ст.)
Галерэя
правіць-
Вуліцы горада
-
Помнік Казарскаму
-
Помнік Казарскаму
-
Ваенны мемарыял
Вядомыя асобы
правіць- Алеся Мікалаеўна Турава — беларуская спартсменка.
- Маргарыта Мікалаеўна Турава — беларуская лёгкаатлетка.
- Канстанцін Валер’евіч Сямёнаў — беларускі спартсмен.
- Казімір Семяновіч, артылерыст і вынаходнік, паводле думкі беларускіх гісторыкаў (напр., Бельскі, Ткачоў), паходзіў з ваколіц Дуброўны.
- Аляксандр Іванавіч Казарскі (1797—1833) — герой руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў, капітан 1-га рангу.
- Якаў Саламонавіч Палякоў (1832—1909) — расійскі фінансіст.
- Восіп Давыдавіч Лур’е (1868—1955) — французскі філосаф і літаратуразнавец.
- Ганна-Эстэр (Ганна Паўлаўна) Тумаркіна (1875—1951) — швейцарскі філосаф, першая ў Еўропе жанчына — прафесар філасофіі.
- Генадзь Пятровіч Латышаў (нар. 1946) — беларускі архітэктар.
- Юрый Навумавіч Ліпскі (1909—1978) — савецкі астраном.
- Цві Цэйтлін (нар. 1923) — амерыканскі скрыпач.
- Натан Аксельрод — ізраільскі кінарэжысёр.
- Майсей Саламонавіч Беленькі — савецкі літаратурны крытык.
- Барыс Навумавіч Гутэнтог — савецкі мастак.
- Якаў Савельевіч Шур — савецкі фізік.
- Чарлз Яфэ — амерыканскі шахматыст.
- Уладзімір Трафімавіч Кабуш
- Сямён Захаравіч Фрадкін — доктар медыцынскіх навук, прафесар.
- Мікіта Іванавіч Смарчкоў (1916—2002) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Ганаровы грамадзянін Дуброўна[29]. Нарадзіўся ў вёсцы Трафіменкі.
- Юрый Васілевіч Гаўрын (1943—2016) — беларускі мастак-жывапісец, манументаліст.
- Фрумкін Ізраэль (1850—1914) — яўрэйскі журналіст, перакладчык, грамадскі дзеяч Ізраіля.
- Гары Батшоў (1902—1984) — канадскі юрыст.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Дубровенского районного Совета депутатов от 18 апреля 2019 г. № 57 О переносе административного центра Малобаховского сельсовета Дубровенского района(недаступная спасылка)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 112.
- ↑ а б в г Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дубровенскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскі, І. Я. Скарынкін. — Мн.: Універсітэцкае, 1997. У 2-х кн.Кн. 1. — Мн., 1997.
- ↑ Насевіч В. Дуброўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 608. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Топографическия примечании на знатнейшия места путешествия Ея Императорскаго Величества в Белорусския наместничества.. — СПб.: Импер. акад. наукъ, 1780. — С. 82. — 134 с.
- ↑ а б Белехов Н., Петров А. Иван Старов: Материалы к изучению творчества. — Москва: Академия Архитектуры, 1950. — С. 21, 116, 163, 169, 172. — 552 с. — 5 000 экз.
- ↑ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86 (руск.)
- ↑ Перапіс насельніцтва СССР, 1989
- ↑ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018.
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
- ↑ а б в г д е Насевіч В. Дуброўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 310.
- ↑ Дуброўна(недаступная спасылка) на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць Архівавана 6 ліпеня 2011.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. S. 449.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 248.
- ↑ Перепись населения — 2009. Витебская область Архівавана 18 верасня 2010. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 82. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Насевіч В. Дуброўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 608. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дубровенскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскі, І. Я. Скарынкін. — Мн.: Універсітэцкае, 1997. У 2-х кн.Кн. 1. — Мн., 1997. ISBN 985-6351-02-02.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900.
- Дуброўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 289—290. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дуброўна
- Геаграфічныя звесткі па тэме Дуброўна на OpenStreetMap
- Дуброўна на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Прагноз надвор’я ў Дуброўне Архівавана 13 сакавіка 2016.
- м. Дуброўна на Radzima.org
- Дуброўна Архівавана 11 студзеня 2014. на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць Архівавана 6 ліпеня 2011.
- Парафія Маці Божай Фацімскай у Дуброўне. Афіцыйны сайт
- Дуброўна — парафія Маці Божай Фацімскай на Catholic.by