Дубі́чы Цэрке́ўнэ[1] (польск.: Dubicze Cerkiewne), традыцыйная беларуская назва Ду́бічы Царко́ўныя — вёска ва ўсходняй Польшчы, цэнтр гміны ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам[2].

Вёска
Дубічы Цэркеўнэ
польск.: Dubicze Cerkiewne
Izba tradycji OSP w Dubiczach.jpg
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
270 чалавек (2006)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
17-204
Дубічы Цэркеўнэ на карце Польшчы ±
Дубічы Цэркеўнэ (Польшча)
Дубічы Цэркеўнэ
Дубічы Цэркеўнэ (Падляскае ваяводства)
Дубічы Цэркеўнэ

ГісторыяПравіць

Вёска ўпершыню ўспамінаецца ў 1568 годзе, калі кароль Жыгімонт Аўгуст перадаў падкамораму дарагіцкаму Станіславу Хандынскаму воласць кляшчэльскую — 6 вёсак, якія раней прыналежалі бельскаму староству. Вёска Дубічы Царкоўныя размяшчалася на ўсход ад сённяшняга месца ва ўрочышчы Бахматы, на гасцінцы з Бельску ў Камянец. У XVII ст. вёска пасля вялікага пажару была перанесеная ў новае месца. У ліпені 1944 г. падчас савецка-нямецкіх баёў Дубічы былі цалкам спаленыя. Прыхадская Пакроўская царква была адбудаваная толькі ў 1948 г., а ў 1954 г. была створаная гміна Дубічы Цэркеўнэ.

Рэлігійнае жыццёПравіць

Вёска заселеная галоўным чынам праваслаўнымі. Сярод іншых веравызнанняў сустракаюцца тут баптысты, пяцідзясятнікі і толькі невялікая колькасць каталікоў.

Выбітныя землякіПравіць

Зноскі