Адкрыць галоўнае меню

Сэр Дуглас Моўсан (англ.: Sir Douglas Mawson; 5 мая 1882, Брэдфард, Ёркшыр, Вялікабрытанія - 14 кастрычніка 1958, Адэлаіда, Аўстралія) — аўстралійскі геолаг, падарожнік, даследчык Антарктыкі, аўтар прац па геалогіі і гляцыялогіі. Удзельнік трох антарктычных экспедыцый. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1923).

Дуглас Моўсан
англ.: Sir Douglas Mawson
Douglas Mawson.jpg
Дата нараджэння 5 мая 1882(1882-05-05)[1][2]
Месца нараджэння Брэдфард, Вялікабрытанія
Дата смерці 14 кастрычніка 1958(1958-10-14)[3][1][2] (76 гадоў)
Месца смерці Адэлаіда, Аўстралія
Грамадзянства
Жонка Francisca Adriana Mawson[d]
Дзеці: Patricia M. Mawson[d]
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, геолаг
Навуковая сфера геолаг, даследчык Антарктыды
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як адзін з першых, хто ўзышоў на Эрэбус і пабываў на Паўднёвым магнітным полюсе
Член у
Узнагароды і прэміі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Commons-logo.svg Дуглас Моўсан на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Скончыў Сіднейскі ўніверсітэт. З 1905 года выкладаў ва ўніверсітэце Адэлаіды, дзе ў 1920—1954 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай геалогіі.

ЭкспедыцыіПравіць

У 1907—1909 гг. прымаў удзел у экспедыцыі Э. Шэклтана, якая дасягнула Паўднёвага магнітнага полюса. У 1911—1914 гг. кіраваў Аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй на шхуне «Аўрора». У 1929—1931 гг. кіраваў Брытана-Аўстралійска-Новазеландскай антарктычнай экспедыцыяй на караблі «Дыскаверы».

ПамяцьПравіць

У гонар Д. Моўсана названы шэраг геаграфічных аб’ектаў: паўвостраў Моўсана, бераг Моўсана, мора Моўсана, аўстралійская антарктычная станцыя і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Sir Douglas Mawson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Douglas Mawson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Моусон Дуглас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць