Дуглас Сесіл Норт (англ.: Douglass Cecil North; нар. 5 лістапада 1920, Кембрыдж, штат Масачусетс — 23 лістапада 2015) — амерыканскі эканаміст.

Дуглас Норт
англ.: Douglass Cecil North
Дата нараджэння 5 лістапада 1920(1920-11-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 2015(2015-11-23)[1][2][…] (95 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, гісторык эканомікі, гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Melvin Moses Knight[d]
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія — 1993 Нобелеўская прэмія па эканоміцы (1993)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1993) «за адраджэнне даследаванняў у галіне эканамічнай гісторыі, дзякуючы даданню да іх эканамічнай тэорыі і колькасных метадаў, якія дазваляюць тлумачыць эканамічныя і інстытуцыйныя змены».

Вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, ступень доктара атрымаў там жа. Выкладаў ва ўніверсітэце штата Вашынгтон (Сіэтл) і ў Вашынгтонскім універсітэце (Сент-Луіс). Лаўрэат прэміі Джона Команса (1991) і прэміі Адама Сміта па дзвюх версіях (1994 і 1996). Адзін з заснавальнікаў кліаметрыі. Норт адзначае ў гісторыі 2 эканамічныя рэвалюцыі: першая звязана з афармленнем права ўласнасці на зямлю; другая — са з’яўленнем аўтарскага права.

Ганаровы прэзідэнт Еўрапейскай асацыяцыі эвалюцыйнай палітычнай эканоміі.

Асноўныя творы правіць

  • «Уздым заходняга свету» (The Rise of Western World, 1973; сумесна з Р. Томасам);
  • «Інстытуты, інстытуцыйныя змены і функцыянаванне эканомікі» (Institutions, Institutional Change and Economic Performance, 1990).

Зноскі

  1. а б Douglass C. North // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Douglass Cecil North // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.

Спасылкі правіць