Дуглас Дын Ошэраў (англ.: Douglas Dean Osheroff; нар. 1 жніўня 1945 года, Абердзін, штат Вашынгтон, ЗША ў сям'і яўрэйскіх імігрантаў з Расіі) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1996) (сумесна з Дэвідам Лі і Робертам Рычардсанам) "за адкрыццё звышцякучасці гелію-3". Адкрыццё было зроблена ў 1971 годзе, калі Ошэраў быў аспірантам ў Карнельскага ўніверсітэта.

Дуглас Дын Ошэраў
англ.: Douglas Dean Osheroff
Дата нараджэння 1 жніўня 1945(1945-08-01)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Phyllis Liu-Osheroff[d]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка нізкіх тэмператур
Месца працы
Альма-матар Калтэх,
Карнельскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Дэвід Морыс Лі
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія — 1996 Нобелеўская прэмія па фізіцы (1996)
Стыпендыя Макартура (1981)
Сайт physics.stanford.edu/peo…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ошэраў атрымаў ступень бакалаўра ў 1967 годзе ў Калтэху. Ступень доктара ён атрымаў у Карнельскім універсітэце ў 1973 годзе.

Па стане на 2006 год выкладаў у Стэнфардскім універсітэце на аддзяленнях фізікі і прыкладной фізікі, якімі ён нейкі час кіраваў.

Ошэраў прымаў удзел у камісіі па расследаванні аварыі касмічнага чоўна Калумбія, выконваючы тыя ж функцыі, што і Рычард Фейнман ў камісіі па расследаванні аварыі Чэленджэра.

Зноскі

  1. Douglas D. Osheroff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Douglas Dean Osheroff // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.

Спасылкі правіць